BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Маладыя шматдзетныя сужэнцы хрысцілі свайго чацвёртага дзіцяці [ФОТА]

Маленькая Рэгіна-Фаўстына атрымала ад Бога самы галоўны дар - збаўлення.

Падчас Імшы ў гомельскай рыма-каталіцкай царкве дзіцём Божым стала маленькая Рэгіна. Пры хросце ёй далі падвойнае імя - Рэгіна-Фаўстына, у гонар вядомай святой Фаустыны Кавальскай, якая ў сваім «Дзённіку» апісала сустрэчы з Езусам Хрыстом. Праз заступніцтва святой Фаустыны маці Рэгіны атрымала шматлікія ласкі Божыя, таму выбрала гэтае імя для дачкі.

Рэгіна - ужо чацвёртае дзіця ў сям'і маладых сужэнцаў Мікалая і Марыі Казубенка. Старэйшаму сыну - 5 гадоў. Дарэчы, гэта не адзіная 4-дзетная маладая сям'я ў мясцовай каталіцкай парафіі, ёсць таксама сярод гомельскіх католікаў і 5-дзетныя сем'і.

Маленькая Рэгіна-Фаўстына атрымала ад Бога самы галоўны дар - дар збаўлення. І цяпер увесь клопат бацькоў і хросных у тым, каб абараняць і развіваць гэты дар:

- Бацькі павінны клапаціцца аб пастаянным росце ў веры дзяцей. І Гасподзь усё дае для гэтага: сваё Слова, Святыя сакрамэнты. Вядома, Гасподзь прысутнічае ў нашым жыцці не для таго, каб у ім не было праблем, а каб дапамагаць вырашаць іх, паказваць, што ўсё, што мы сустракаем у сваім жыцці, Гасподзь дае дзеля нашага збаўлення, - кажа святар.

Last modified onСубота, 03 Кастрычнік 2015 22:36
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць