BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У гомельскім касцёле дзеці прынялі Першую Камунію [фота]

Свайго сэрца мы не памяняем, але можам упусціць у яго Таго, Хто ў стане змяніць яго - Ісуса Хрыста.

12 траўня ў гомельскай рыма-каталіцкай царкве адбылася знамянальная падзея - 16 дзяцей прынялі Першую Камунію. Гэта значыць, што Царква жыве: бацькі перадаюць веру дзецям, каб яны ў сваім жыцці ішлі за Хрыстом і далей неслі ў свет Евангелле.

Больш за паўгода да гэтага аднаго з самых важных падзеяў у жыцці дзяцей з любоўю рыхтавалі сёстры ордэна Маці Тэрэзы.

- Наша няшчасце не ў тым, што мы бедныя або хворыя, або што бацькі не могуць даць, чаго мы хочам, але як гаворыцца ў Пісанні - «няшчасныя тыя, хто не выконвае запаведзі». Колькі разоў вашы бацькі пакутавалі ад вашых дрэннаых паводзінаў, колькі разоў вы прычынялі боль іншым сваімі словам і паводзінамі! - звярнуўся да дзяцей падчас пропаведзі айцец Славамір. - У кожнага з нас ёсць і свае таленты, нешта, што мы любім рабіць. На жаль, толькі аднаго рабіць мы не ўмеем - любіць. Таму сёння мы ў царкве. Ісус Хрыстос пакажа гэты шлях любові. Свайго сэрца мы не памяняем, але можам ўпусціць у яго Таго, Хто ў стане змяніць яго - Ісуса Хрыста.

 

Каментары   

0 #1 admin 2013-06-24 10:28
В фотогалерею добавлены еще снимки с Первого причастия. Спасибо Кире Полевой ))
Цытаваць | Паведаміць мадэратару

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць