BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Праграма Калядных і навагодніх дзён у гомельскім касцёле

Святочная Імша пачнецца апоўначы 25 снежня, таксама пройдуць канцэрты і спектаклі.

Прыняць удзел у перадсвяточнай уборцы храма можна будзе ў сераду ў 19.00, а апошняя Раратняя святая Імша пройдзе ў гомельскім касцёле ў чацвер у 6.45 раніцы, пасля якой будзе апошняя магчымасць паспавядацца перад Раством.

У чацвер пасля першай вячэрняй зоркі католікі збяруцца за Вігілійным сталом, каб пачаць святкаванне Раства Хрыстова, а ў 24.00 у храме пачнецца ўрачыстая святая Імша. Пасля начной службы парафіяльны хор зладзіць канцэрт Калядных спеваў, а затым пробашч абяцае некалькі сюрпрызаў.

У пятніцу католікі працягнуць святкаваць Раство Гасподняе. Службы пройдуць у 9.00, у 12.00 і ў 16.00. Таксама ў гэты дзень завяршаецца 9-месячная малітва ў абарону ненароджаных дзяцей, якім пагражае аборт. Тыя, хто маліўся дзевяць месяцаў у гэтай інтэнцыі, прынясуць на ранішнюю Імшу адну ружу ў знак уратаванага ад смерці немаўля.

У суботу Імша ў гонар святога Стэфана, першага пакутніка, адбудзецца ў 9.00. У нядзелю, 27 снежня, у свята Святой Сям'і, службы пройдуць па звычайным раскладзе, а ўвечары ў 19.45 ўсіх гомельцаў запрашаюць на Калядны канцэрт класічнай музыкі, які дадуць ансамбль «Класік» і музыкі Гомельскага сімфанічнага аркестра, у тым ліку лаўрэаты міжнародных конкурсаў Дзмітрый Міроненка - акардэон і Вольга Кузьменка - вакал. У праграме канцэрта - творы Моцарта, Бакерыні, Вальдтэйфеля, Лімбуе, Штраўса, Андэрсана.

У навагодні вечар, 31 снежня, у касцёле пройдзе Імша ў гонар Святой Багародзіцы Марыі, свята якой адзначаецца 1 студзеня. Службы, прысвечаныя гэтай урачыстасці, адбудуцца таксама ў пятніцу раніцай і ўвечары.

У нядзелю, 3 студзеня, дзеці пакажуць у касцёле калядны спектакль «Бэтлеемка». Прадстаўленне адбудзецца пасля другой Імшы на 12.00.

Таксама 3 студзеня ў 19.30 у касцёле пройдзе бясплатны дабрачынны канцэрт у падтрымку Дзіцячай вёскі (Гомельскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця). Канцэрт дадуць лаўрэаты міжнародных конкурсаў Ірына, Лізавета і Святаслаў Марозавы (цымбалы, фартэпіяна), а таксама Таццяна Купрэева і Марына Раўкоўская (фартэпіяна). Ад слухачоў вітаюцца ахвяраванні, якія будуць перададзеныя ў Дзіцячую вёску.

Last modified onПятніца, 25 Снежань 2015 12:29
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць