BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Беларускамоўная «елка» ў Гомелі сабрала 30 дзяцей [ФОТА]

У праграме былі карагоды, тэатр «Батлейка», калядныя спевы.

Адзіная беларускамоўная «елка» прайшла ў Гомелі. І адзіная, на якой не было Дзеда Мароза і Снягуркі. Тым не менш Калядная і навагодняя «Беларуская ялінка» ў філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі сабрала больш за 30 дзяцей і столькі ж бацькоў. Многія з дзетак былі апранутыя ў «вышыванкі».

У праграме, разлічанай на дзяцей 1-10 гадоў, былі карагоды, тэатр «Батлейка», калядныя спевы ад гурта грамадскай краязнаўчай моладзевай арганізацыі "Талака" і калектыву «Ягорава гара». Як і сотні гадоў таму, сучасным дзецям паказвалі Цара Ірада, Казу, Мядзведзя. Іграў герояў загадчык філіяла музея Пётр Цалка.

Last modified onНядзеля, 27 Снежань 2015 22:21
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць