Больш за 100 бедным і бяздомным зладзілі Калядны абед і паказалі спектакль [ФОТА, ВІДЭА]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
У каталіцкім Доме міласэрнасці ў Гомелі прайшло традыцыйнае свята для патрабуючых.
Напярэдадні Раства Хрыстова, якое праваслаўныя святкуюць 7 студзеня, і ў каталіцкае свята Богаяўлення ў Гомелі прайшоў святочны абед для бяздомных, бедных і патрабуючых. Традыцыйна ў каталіцкім Доме міласэрнасці сясцёр Маці Тэрэзы такія абеды ладзяць на Раство і Вялікдзень. У гэты раз каля 120 чалавек сталі гасцямі Дома міласэрнасці - сёстры пускалі на абед толькі цвярозых.
Спачатку пробашч гомельскага касцёла айцец Славамір прачытаў гасцям урывак з Евангелля і звярнуўся з кароткай пропаведдзю. Святар нагадаў, што Бог паслаў у свет свайго Сына, каб збавіць людзей, таму што вельмі любіць кожнага з нас такім, які ён ёсць. І заклікаў задумацца над сваімі справамі, каб зразумець, каго мы слухаем - Бога ці сатану, змяніць свае шляхі і хадзіць па шляхах Гасподніх. Напэўна не ўсе зараз гатовыя прыняць у сваё сэрца Дзіцятка Ісуса, але галоўнае - убачыць сябе грэшным, папрасіць прабачэння і дапамогі ў Бога, шчыра жадаць выправіцца. З гэтай супольнасці можа атрымацца сапраўдная царкоўная суполка, сказаў святар і запрасіў прыходзіць у храм на службу, але - абавязкова цвярозым.
Затым моладзь паказала для бедных і бяздомных Калядны спектакль, у якім праз сцэнкі, песні і танцы распавяла аб Нараджэнні Ісуса Хрыста і пра тое, што сёння можна сустрэць Бога ў справах міласэрнасці. Таксама ўсе разам праспявалі Калядныя песні.
Кожны атрымаў порцыю з гарачай стравай - курыцай і бульбяным пюрэ, а таксама салату, гарбату. Хапіла на ўсіх. На выхадзе наведвальнікам далі калядныя падарункі: садавіну і цукеркі.
Нагадаем, адзіныя ў Беларусі прадстаўнікі ордэна Маці Тэрэзы служаць у Гомелі. Сёстры з розных краін утрымліваюць Дом міласэрнасці, у якім дапамагаюць бедным і бяздомным ужо больш за 20 год і займаюцца многімі справамі, за якія мала хто хацеў брацца. Дом Міласэрнасці служыць прытулкам для некалькіх хворых мужчын і жанчын, якія апынуліся на вуліцы без сродкаў да існавання. Сёстры даглядаюць за імі, лечаць, дапамагаюць кінуць піць, аднавіць дакументы і ўладкавацца на працу. Місіянеркі рыхтуюць абед для бяздомных, раздаюць прадукты і адзенне для бедных сем'яў і адзінокіх старых, працуюць з дзецьмі з малазабяспечаных і праблемных сем'яў. Парафіяне касцёла дапамагаюць у Доме міласэрнасці карміць жабракоў, прыходзячы на працу ў сталовую. Дапамагчы можа кожны: напрыклад, раздаць ежу, памыць посуд, прынесці вопратку ці абутак.
Media
Related items
- «Сезон пілігрымак» адкрыла паломніцтва з Пінска ў Лагішын
- Песня з хрысціянскімі матывамі ад Украіны заняла трэцяе месца на Еўрабачанні
- «Зробім каталіцкае ТБ». Два моцныя YouTube-праекты запусцілі святары і манахіня
- Названа «лепшае фота» з палярным ззяннем – над прыдарожным крыжам
- Над дамамі і храмамі: здымкамі яркага палярнага ззяння дзеляцца ў сетках