Праз 70 год у Гомелі адрадзілі знішчаную бальшавікамі каталіцкую парафію [фота]
- Written by Павел Мицкевич
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (1)
Новы касцёл плануюць пабудаваць на Рэчыцкім праспекце паміж політэхнічным універсітэтам і Давыдаўскім рынкам.
15 жніўня, у свята Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі першая святая Імша прайшла ў аднайменнай гомельскай рыма-каталіцкай парафіі. Прастольнае свята правёў пробашч новай парафіі, дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі айцец Казімір Велікаселец.
Парафія Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі існавала ў Гомелі яшчэ з царскага часу, але ў 1940-м годзе касцёл у цэнтры горада ўзарвалі бальшавікі. Па ініцыятыве біскупа Казіміра знішчаную парафію аднавілі ў Савецкім раёне Гомеля. Улады ўжо далі дазвол на будаўніцтва новага каталіцкага храма на Рэчыцкім праспекце паміж Гомельскім дзяржаўным політэхнічным універсітэтам імя Сухога і Давыдаўскім рынкам, паведамляе katolik-gomel.by.
Урачыстая Імша прайшла ў будынку пакуль адзінага ў Гомелі касцёла на вуліцы Савецкай. Вернікі маліліся аб будаўніцтве новага храма і прайшлі Хросным ходам з рэліквіямі святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса.
- І так мы дабраславім гэты горад, дзе так шмат атэістаў, няверуючых людзей, якія яшчэ не знайшлі Ісуса Хрыста і не ведаюць, што не хлебам адзіным жывы чалавек, што жыццё наша скончыцца не смерцю, а ўваскрасеннем, - сказаў біскуп Казімір. - Небаўзяцце Божай - гэта ўзнагарода за тое, што Яна перажыла разам са сваім Сынам.
Related items
-
Што адбываецца ў Брэсце? Там – чэргі ў касцёл, але не на Імшу
-
Арцыбіскуп Кандрусевіч – зноў на службе пасля месяца лячэння
-
Першы пазітыўны прыклад: кусташ санктуарыя ў Браславе змог застацца служыць у Беларусі
-
З вядомым святаром развіталіся ў Магілёве. Пакінуць Беларусь вымушаны не толькі ён
-
Уратавалі ад інфаркту. Арцыбіскуп Кандрусевіч выпісаны са шпіталя пасля аперацыі на сэрцы
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу