BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Беларускія каталіцкія парафіі будуць змагацца ў футбольным турніры [запіс на ўдзел]

Запрашаюцца каманды з усіх гарадоў і іншых краін, узрост удзельнікаў - ад 17 да 30 гадоў.

Традыцыйны футбольны турнір «Памяці благаслаўлёнага Яна Паўла II» паміж рыма-каталіцкімі парафіямі Беларусі пройдзе ў Слоніме 28-29 верасня. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе каталіцкія парафіі, у тым ліку - з іншых краін. Узрост удзельнікаў абмежаваны - ад 17 да 30 гадоў, а колькасць удзельнікаў ад адной парафіі не павінна перавышаць 8 чалавек. Кожная парафія мае права мець у сваім складзе толькі аднаго прафесійнага футбаліста.

Арганізатары падчас турніру забяспечваюць удзельнікаў пражываннем і харчаваннем. Матчы будуць праходзіць на штучным пакрыцці стадыёна «Белтрансгаз». Папярэднія заяўкі прымаюцца да 15 верасня па тэлефонах: вэлком +37529-319-54-65, МТС +37533-624-35-22 (а. Артур).

Last modified onАўторак, 03 Верасень 2013 10:47
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць