Маленькі цуд у Гомелі: халоднай восенню расквітнеў каштан!
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Парафіянка гомельскага касцёла заўважыла унікальнае дрэва на праспекце Касманаўтаў - біёлагі здзіўлены.
Здавалася б, квітнеючымі восенню каштанамі гамельчукоў не ўразіць: такое ўжо здаралася, калі тэмпература была анамальна высокай для верасня, і лета зацягвалася. Але цяпер, калі начная тэмпература не падымаецца вышэй за 10 градусаў, а днём - дажджы, халодны вецер і ўсяго +13, каштан зноў заквітнеў. Прычым, толькі адно адзінае дрэва.
Усе каштаны ў Гомелі яшчэ ад жнівеньскай спёкі стаяць завялыя, ссохлыя і пажоўклыя. І дрэвы на праспекце Касманаўтаў - таксама. Але сярод змярцвелых каштанаў адно невялікае дрэва пышна заквітнела: побач з зялёнымі пладамі на галінках красуюцца травеньскія кветкі.
Вераснёўскія «свечкі» выпадкова заўважыла парафіянка гомельскага касцёла Яўгенія Багданава. Яна працуе кур'ерам, таму за дзень аб'язджае паўгорада. І нідзе такога цуда больш не бачыла!
- Звычайна цёплы перыяд, які зацягнуўся, каштан успрымае як наступную вясну, таму пачынае заквітаць. Вядома, гэта высільвае дрэва, і тыя пупышкі, якія распусціліся зараз, у наступным годзе ўжо не прарастуць, - каментуюць на біялагічным факультэце Гомельскага дзяржуніверсітэта імя Скарыны. - Бывае так, што ўвосень расцвітаюць адзінкавыя каштаны. Канкрэтнае дрэва можа апынуцца ў больш цёплых умовах. Ці там тэмпература вышэйшая, ці няма ветру - яно абаронена будынкам, а, можа быць, побач праходзіць цеплатраса. Гэта значыць, могуць уплываць знешнія экалагічныя фактары. Кожнае дрэва, як і людзі, мае сваю індывідуальнасць. Хоць, канешне, дзіўна, што пры такой тэмпературы каштан заквітнеў, прычым у адзіночку.
Магчыма, гэты асаблівы каштан сагрэла магутная вярба, якая закрывае яго сваімі галінамі ад паўночнага ветру. А быць можа, гэта дрэва - першая ластаўка, яно ўжо адчула хуткае пацяпленне. Калі яно прыйдзе, упрыгожыць горад «свечкамі» змогуць і іншыя каштаны.
Related items
-
Цуды побач: у польскай Лодзі «заплакаў» абраз Марыі
-
Цуды нашых дзён? Відэа, як аплатка ператварылася ў кроў, паказалі ў Польшчы
-
Як прайшла ў кватэры першая ў горадзе Імша, паказаў святар
-
Правілы прызнання цудоўных з'яў змянілі ў Ватыкане
-
Што стала з самым першым храмам у Гомелі, раскажуць на выставе