BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Курсы міжнароднай «Акадэміі сям'і» адкрыліся ў Гомелі [фота]

Першы занятак для сужэнцаў правялі польскія мадэратары, затым прыедзе пара з Іспаніі.

Другі курс IFFD - Міжнароднай федэрацыі развіцця сем'яў - пачаўся ў Гомелі. Курс «Першыя крокі», які прысвечаны праблемам сужэнцаў, што выхоўваюць маленькіх дзяцей, стартаваў 29 кастрычніка. Вялі першую сустрэчу дасведчаныя мадэратары з Польшчы, шматдзетныя сужэнцы Вальдэмар і Катажына Дабжынскі.

Федэрацыя была створана ў 1978 года ў Іспаніі, і з таго часу ў больш за 60 краінах свету праводзіць курсы для сужэнцаў, канферэнцыі, кангрэсы, навучанне, даследаванні. Курсы даюць адукацыю сужэнцам і бацькам з выкарыстаннем сітуацыйнага аналізу (case method). На сустрэчах з удзелам мадэратараў аналізуюцца канкрэтныя праблемныя сітуацыі сем'яў з пошукам рашэнняў. Такім чынам семінары не толькі перадаюць веды, але, у першую чаргу, развіваюць уменні і навыкі ў вырашэнні праблем шлюбнага жыцця. Задача IFFD - пабудова гарманічных адносін і шчаслівых сем'яў.

У сакавіку 2016 года курсы «Акадэміі сям'і» адкрыліся ў Гомелі і былі прысвечаны тэме сужэнскай любові (гл. фота). Семінары праводзілі мадэратары з Масквы і Санкт-Пецярбурга.

Сустрэчы ў вялікіх групах з мадэратарамі будуць праходзіць раз на два тыдні па суботах. Час пачатку бліжэйшай сустрэчы - субота, 12 лістапада ў 14.00, месца - тайм-кафэ «Флэт» у цэнтры Гомеля (вул. Савецкая, гатэль "Надзея").

Удзел у курсах абавязковы для абодвух сужэнцаў, паколькі па адзіночцы вучыцца будаваць гарманічныя адносіны не мае сэнсу. Арганізатары не атрымліваюць грошы за правядзенне курсаў, аднак з удзельнікаў вітаюцца ахвяраванні, паколькі неабходныя сродкі на арэнду памяшкання, канцылярскія тавары і раздрукоўку матэрыялаў.

Сужэнцам, жадаючым удзельнічаць у другім курсе «Акадэміі сям'і», неабходна зарэгістравацца па тэлефонах: велком (029) 911-18-20 (Алена), МТС (029) 234-05-34 (Павел).

«Акадэмія сям'і» - не будынак, не ўстанова, а супольнасць сем'яў. Адным з заснавальнікаў IFFD быў шматдзетны бацька з Іспаніі Рафаэль Пік. Яго дачка Роза разам з мужам выхоўваюць зараз 15 дзяцей. Пра тое, як атрымліваць асалоду ад жыцця ў вялікай сям'і, Роза Пік напісала кнігу, якая зараз рыхтуецца да выдання ў Беларусі.

Last modified onПанядзелак, 31 Кастрычнік 2016 22:55
Каментары   
+1 #2 Павел 2016-10-31 23:19
Курсы продолжаются, и желающим еще не поздно присоединиться. Звоните!

Кстати, скоро надеемся начать такие же занятия в Минске. Так что приглашаем минчан!
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+2 #1 Павел 2016-10-11 16:18
Просьба к желающим уже звонить и записываться, чтобы мы знали, на какое число участников распечатывать материалы 8)
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць