1,5 тыс. даляраў сабралі гомельскія католікі на лячэнне 3-гадовай Кіры ад раку
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Падчас падрыхтоўкі да Раства ў касцёле правялі дабрачынную акцыю.
250 тысяч даляраў неабходна сабраць бацькам 3-гадовай Кіры Куруленка з Буда-Кашалёва: дзяўчынка хворая на нейрабластому чацвёртай стадыі - дзіцячы рак. Такія велізарныя грошы патрэбны на лячэнне антыцеламі ў ізраільскай клініцы. Свой унёсак на ўратаванне адзінага дзіцяці маладых бацькоў зрабілі і гомельскія католікі. Да пробачша парафіі Нараджэння Божай Маці, ксяндза-прэлата Славаміра Ласкоўскага звярнуліся валанцёры з просьбай нейкім чынам дапамагчы бацькам Кіры:
«Гэта было ў канцы лістапада, як раз калі пачынаўся Адвэнт, і ў маім сэрцы ўзнікла думка, што гэта цудоўна. Бо ў Адвэнце вельмі добра, калі кожная парафія робіць разам адну добрую справу, каб дапамагчы салідным чынам камусьці ў патрэбе, зрабіць справу міласэрнасці», - цытуе be.radiovaticana.va.
У трэцюю нядзелю Адвэнта валанцёры зладзілі ў касцёле дабрачынны кірмаш, таксама на лячэнне Кіры накіравалі ўсе ахвяраванні, сабраныя пасля святых імшаў у нядзелю. А напярэдадні пробашч заклікаў вернікаў, каб яны збіралі багацце не на зямлі, а на Нябёсах, каб ахвяраванні былі вельмі шчодрымі. І нагадаў, што міласціна пакрывае многія грахі, а тыя багацці, якія чалавек ахвяруе на зямлі, чакаюць яго на Небе.
У цэлым у касцёле атрымалася сабраць каля трох з паловай тысяч беларускіх рублёў. Больш за паўтары тысячы даляраў ахвяраванняў парафія з радасцю пералічыла на рахунак дзяўчынкі. Цікава, што звычайна ў нядзелі вернікі збіраюць на патрэбы парафіі ахвяраванні ў пяць разоў меншыя.
Гомельскі пробашч нагадвае, што Адвэнт - гэта не Вялікі пост, а час радаснага чакання прыйсця Пана, але да гэтага таксама варта рыхтавацца праз малітву, пост і міласціну:
«Гэтыя тры ўчынкі дапамагаюць учыніць сэрца больш скрушаным, пакорным, адкрытым для Духа Святога, які хоча, каб мы былі не толькі тымі, якія чакаюць, але і тымі, хто дзейнічае разам з Панам, які прыйшоў. Бо Валадарства Божае ўжо ёсць між намі, у нашых сэрцах, і гэта акцыя была канкрэтным знакам таго, што нешта з Божага Валадарства ў нашай парафіі ўжо ёсць. Сабраная сума сведчыць аб тым, што ў сэрцах нашых парафіянаў ёсць водгук на патрэбы іншых, і я вельмі ўдзячны вернікам за шчодрасць. Гэта добры знак таго, што Дух Божы дзейнічае ў нашых сэрцах», - лічыць ксёндз.
Бацькі Кіры пакуль не ведаюць аб колькасці сабранай у касцёле сумы, бо знаходзяцца разам з дачкой, якая цяпер працягвае лячэнне, у Маскве. У цэлым на рахунак дзяўчынкі, пасля шматлікіх акцый, паступіла ўжо больш за 72 тысячы даляраў, але каля 178 тысяч яшчэ неабходна сабраць. Чарговая акцыя пройдзе 17 снежня ў родным горадзе Кіры - дабрачынны канцэрт адбудзецца ў буда-кашалёўскім раённым доме культуры, усе ахвяраванні ад гледачоў паступяць на рахунак дзяўчынкі.
- Нашай дачушцы Кіры Куруленка цяпер 3 гады, яна расла і развівалася як звычайнае дзіця, вельмі вясёлая і жыццярадасная дзяўчынка. Нічым больш сур'ёзным прастуды не хварэла. Пайшла ў садок. Усё пачалося з тэмпературы, якая не спадала ніжэй за 37 градусаў. Лекары паклалі ў шпіталь, лячылі ад ВРВІ, аднак гэта не дало ніякіх вынікаў. Ужо ў дзіцячай бальніцы на УГД выявілі аб'ёмнае ўтварэнне ў брушнай паражніны. Пасля праведзеных аналізаў нашай дачушцы паставілі дыягназ «нейрабластома» або дзіцячы рак. Гэта шок для наc, цяпер наша жыццё накіравана на барацьбу за жыццё дзяўчынкі, нашага адзінага і доўгачаканага дзіцяці, - гаворыць маці Вольга.
Дзяўчынка ўжо скончыла 5-ы блок хіміятэрапіі, застанецца 6-ы і следам аперацыі, пасля якой будзе трансплантацыя ствалавых клетак з высокадознай хіміятэрапіяй. Кожны раз Кіруша праходзіць лячэнне мужна і ўпэўнена. З Божай дапамогай Кіруша справіцца, - спадзяюцца бацькі.
Контакты: +37529 214-64-66 (МТС) — Ольга, мама Киры
РЕКВИЗИТЫ:
Благотворительные счета открыты в центре банковских услуг 307 ОАО «АСБ Беларусбанк» — г.Буда-Кошелево, ул.Головачева, 4
УНП 400230505
МФО 151501664
— белорусские рубли — транзитный счёт 3819382100454 на благотворительный счёт 000010 в центре банковских услуг 307/Операционная служба, бессрочный
— доллары США — транзитный счёт 3819382102827 на благотворительный счёт 000014 в центре банковских услуг 307/Операционная служба, бессрочный
— евро — транзитный счёт 3819382102827 на благотворительный счёт 000002 в центре банковских услуг 307/Операционная служба, бессрочный
— российские рубли — транзитный счёт 3819382102827 на благотворительный счёт 000011 в центре банковских услуг 307/Операционная служба, бессрочный
Назначение платежа: Куруленко Андрей Николаевич на лечение дочери Куруленко Киры Андреевны
Карта Сбербанка России: 4276 6700 2700 8225, получатель Цвиркун Анатолий Васильевич (дедушка)(Россия)
Пополнение счета Мегафон: +79220685910 (Россия), оформлен на дедушку Киры Цвиркун А.В.
Карточка ʺБеларусбанкʺ: 4255 2001 7793 2001 срок действия до 11/18
На имя Куруленко Ольга
Также можно пополнить номер МТС (для Беларуси): +375339022266.
Media
Related items
- «Пад зямлёй адчула сябе шчаслівай». Беларуска працуе ў шахце і запрашае туды на Імшу
- Загадкі Каралевы Беларусі: уратавала ад маскоўскай акупацыі, знікла і зноў аб'явілася
- Мілыя фота з жывёламі ў Баранавічах выклалі манаскія асобы
- Пасля сутак на мяжы кіроўцу не ўпусцілі ў Беларусь з Польшчы. Прычына небанальная
- Адпраўка ў войска ў Беларусі адбываецца з удзелам святароў