У Беларусі праходзіць агульнарэспубліканская сустрэча каталіцкіх святароў
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Гомель на сустрэчы прадстаўляе дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец.
15 лістапада ў мінскім касцёле святых Сымона і Алены праходзіць агульнабеларуская сустрэча каталіцкіх святароў. Гэта другая па ліку сустрэча ў гісторыі Каталіцкай царквы ў Беларусі. Сустрэча ладзіцца ў завяршэнне Года веры, што быў абвешчаны Папам Бэнэдыктам XVI і мае назву «Святло веры - святарская вернасць».
Да ўдзельнікаў сустрэчы звернуцца Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. Таксама ў праграме сустрэчы малітва, выстаўленне Святых Дароў, духоўная канферэнцыя, работа круглых сталоў, даклад на тэму «Святар ў службе Царкве і грамадству ў сучаснай рэчаіснасці», братэрскае чаяванне.
Гомель на сустрэчы прадстаўляе дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі айцец Казімір Велікаселец.
Related items
-
Узнікла пагроза закрыцця каталіцкай прасторы ў Брэсце – вернікі просяць аб малітве
-
«Імшы не будзе». Старадаўні касцёл у Ружанах застаўся без святара
-
На новы навучальны год дабраславілі ў касцёлах Беларусі – топ-5 фота і відэа
-
«Боль для ўсіх нас». Яшчэ адзін святар вымушана пакідае Беларусь – пасля 32 гадоў служэння
-
Арцыбіскуп Кандрусевіч – зноў на службе пасля месяца лячэння