BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

КДБ адпусціў на волю раней арыштаванага ксяндза Лазара

Апостальскага нунцыя папрасілі забраць абвінавачанага ў шпіянажы святара са следчага ізалятара КДБ.

Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь была праінфармавана кампетэнтнымі органамі краіны аб тым, што няма больш падставаў для далейшага ўтрымання ксяндза Уладзіслава Лазара ў следчым ізалятары КДБ.

Было прынята рашэнне, што падчас следства, якое яшчэ працягваецца, святар павінен знаходзіцца ў пастаянным месцы, маючы свабоду перамяшчэння і дзеяння, паводле вызначаных нормаў, з абавязкам штодзённай рэгістрацыі ў аддзяленні міліцыі. Апостальскага Нунцыя папрасілі забраць ксяндза Лазара са следчага ізалятара КДБ, паведамляе catholic.by.

Нагадаем, 30 верасня Яго Святасць Папа Францішак прыняў на прыватнай аўдыенцыі Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці. Падчас саракахвіліннай сустрэчы Папа затрымаўся над жыццём і перспектывамі Беларусі. Асаблівую ўвагу Пантыфік прысвяціў сітуацыі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, радуючыся прагрэсу ў службе Евангеллю на карысць усяго беларускага народа і яго культуры.

Акрамя гэтага Пантыфік атрымаў усю інфармацыю, якой валодае Апостальскі Нунцый, аб становішчы святара Уладзіслава Лазара, выражаючы сваю заклапочанасць і просячы, каб яго асабіста рэгулярна інфармавалі аб развіцці гэтай сітуацыі. Папа запэўніў ўсю каталіцкую супольнасць краіны ў асаблівай блізкасці і ў сваёй асаблівай, бацькоўскай увазе да гэтай далікатнай сітуацыі.

Пантыфік папрасіў свайго Прадстаўніка ў Беларусі перадаць усім грамадзянам краіны цёплае прывітанне і запэўніў у сваёй малітве, павазе і сімпатыі.

Раней Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў святароў і вернікаў маліцца за шчаслівае вырашэнне сітуацыі з арыштаваным ксяндзом Уладзіславам Лазарам, і рабіць гэта асабліва ў нядзелю пасля Імшы. Гэты заклік прагучаў на пастырскай сустрэчы духавенства і манаскіх асоб дыяцэзіі 19 верасня ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы.

Гаворачы аб арышце ксяндза Лазара, мітрапаліт Кандрусевіч заклікаў духавенства, законнікаў і законніц "не прадпрымаць ніякіх дзеянняў без ўзгаднення з біскупам". "Гэта справа выклікала шырокі рэзананс у Беларусі і свеце і, на жаль, не спрыяла яднанню. Следства працягваецца, і сёння цяжка рабіць здагадкі, чым скончыцца справа. Трэба маліцца ў гэтай інтэнцыі". Мітрапаліт падзякаваў прысутным за адданую працу, заклікаў да еднасці і папрасіў быць уважлівымі, каб «не быць уцягнутымі ў супрацьпраўныя дзеянні».

Нагадаем, пасля многіх намаганняў і доўгага чакання Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі атрымала ад дзяржаўных органаў інфармацыю аб затрыманні святара Уладзіслава Лазара. Паводле афіцыйнай інфармацыі, айцец Уладзіслаў сапраўды затрыманы органамі КДБ і знаходзіцца ў СІЗА КДБ у Мінску.

Святар абвінавачваецца ў саўдзеле да злачынства: здрадзе дзяржаве па п. 1 арт. 356 Крымінальнага Кодэкса Беларусі. Айцу Уладзіславу ставіцца ў віну перадача грошай і матэрыяльных каштоўнасцяў чалавеку, які абвінавачваецца ў шпіянажы на карысць іншай дзяржавы.

Дзяржаўныя ўлады гарантуюць, што царкоўную іерархію будуць рэгулярна інфармаваць пра вынікі следства, якое працягваецца. Паводле звестак уладаў, гэты эпізод не паўплывае на клімат даверу Беларусі Апостальскай Сталіцы і павагу да Каталіцкай Царквы.

Last modified onСубота, 14 Снежань 2013 21:59
Каментары   
+1 #1 алег 2013-12-14 22:00
Ксёндз Уладзіслаў Лазар служыць у касцёле ў Вілейцы


«Так, ён знаходзіцца ў Вілейцы, – пацвердзіў «Нашай Ніве» ксёндз Юрый Санько. – Адразу, як вызвалілі».

Праўда, в.а. прэс-сакратара Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі не ведае, ці знаходзіцца ксёндз Лазар пад наглядам спецслужбаў.

У Вілейцы святар будзе служыць у касцёле Узвышэння Святога Крыжа.

Вілейка — горад у Мінскай вобласці, за 100 км ад Мінска. Пробашчам у касцёле Узвышэння Святога Крыжа служыць ксёндз Аляксандр Барыла — дэкан Вілейскага дэканата, з сям'і, якая дала некалькі ксяндзоў.

У верасні, між іншым, храм адзначыў стагоддзе.

Тут служаць два ксяндзы, але трэба ездзіць і ў навакольныя касцёлы, дзе няма святароў.

Таму ксяндза Лазара прыслалі дарэчы, як адзначылі прыхаджане.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць