Гомельскі касцёл адзначыў парафіяльнае свята: Імша, малітва, барбекю
- Written by Katolik.life
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
На свяце ўрачыста ўвялі ў пасаду пробашча парафіі [фота]
Свята Нараджэння Божай Маці, якое ў Каталіцкай царкве адзначаецца 8 верасня, у гомельскім касцёле было перанесена на суботу, 9 верасня. Парафія названа ў гонар Нараджэння Божай Маці, таму гэтае свята з'яўляецца прастольным для касцёла ў Гомелі, і каб больш вернікаў змаглі ўдзельнічаць у традыцыйных урачыстасцях, іх вырашылі арганізаваць у выхадны дзень.
Святкаванні пачаліся 9 верасня ў 11.00 з урачыстай святой Імшы. Падчас святочнай службы быў урачыста ўведзены ў пасаду пробашч парафіі кс. Юры Варанко. У 17.00 у касцёле адслужылі вячэрнюю Літургію гадзін, пасля якой усіх жадаючых запрасілі на барбекю. У двары храма зладзілі Агапу, накрылі вялікі братэрскі стол з тымі пачастункамі, якія прынеслі з сабой парафіяне.
А напярэдадні парафіяльнага свята, у сераду, чацвер і пятніцу ў касцёле праводзілі малітоўную акцыю. На працягу гэтых дзён у храме праводзілася выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, усе жадаючыя запрашаліся на малітву ў цішыні ў прысутнасці Езуса Хрыста.
Фота: Яна Цяпіна, Ільяс Садзіеў, Дзяніс Колб
Related items
-
Не толькі жанчына. У віцебскім касцёле з галоўнай фрэскі зніклі яшчэ двое персанажаў
-
Названыя прычыны пажару ў касцёле ў Сапоцкіне, біскуп выступіў са зваротам
-
Бэтлеемскі агонь міру, які ужо прывезлі ва Украіну, даставяць у Беларусь і Расію
-
Стала вядома, колькі каталіцкіх парафій ліквідавалі ў Беларусі
-
Будслаў прызначылі «духоўным цэнтрам» католікаў Беларусі. Што гэта значыць на практыцы?