Краязнаўца напісаў «аповесць аб Гомельскіх Курапатах»: вывесці грамадства з абыякавасці
- Written by Katolik.life
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (1)
У аснове літаратурнага твора - архіўныя дакументы. Сярод герояў - сучасная дзяўчынка, якая пры гульні ў пяску раптам адкопвае чалавечую костку... - СПАМПАВАЦЬ КНІГУ
У дні, калі грамадскасць Беларусі абмяркоўвае знос 70 крыжоў на месцы масавых расстрэлаў ахвяр камуністычных рэпрэсій у Курапатах пад Мінскам, прапануем прыгадаць аповесць гомельскага краязнаўцы, праваслаўнага верніка Андрэя Ананьева - аб месцы, якое называюць «Гомельскімі Курапатамі». Гэта вялікі абшар лесу за Навабеліцкім раёнам абласнога цэнтру, дзе знаходзяцца месцы масавых расстрэлаў і пахаванняў рэпрэсаваных у гады савецкага тэрору.
Па неафіцыйных звестках, тут ляжаць косткі забітых прадстаўнікоў інтэлігенцыі, сялянства, духавенства - як праваслаўнага, так і каталіцкага, а таксама свецкіх вернікаў.
Аднак на афіцыйным узроўні месца масавых пахаванняў рэпрэсаваных не было даследвана і цяпер тут збіраюцца будаваць новы мікрараён, чым заклапочаны аўтар аповесці.
Але больш за ўсё яго трывогу выклікае маўчанне, абыякавасць грамадства да трагедыі мінулага.
Героі яго кнігі, напісанай на беларускай мове, - стараста, настаўнік, праваслаўны святар, каталіцкі ксёндз, вайскоўцы, а таксама - сучасная дзяўчынка і яе маці, жыхары новага мікрараёна, пабудаванага на месцы пахаванняў. Пры гульні ў пяску дзяўчынка раптам адкопвае чалавечую костку… Таксама аповесць змяшчае сцэны з арышту, допытаў, расстрэлу рэпрэсаваных.
- Шмат дзе я папросту перапісваў пратаколы НКУС і толькі дадаваў эмацыйны фон, - распавядае Андрэй Ананьеў.
Прапануем чытачам унізе гэтага артыкула спампаваць аповесць «Лістапад» у аўтарскай рэдакцыі. Кніга, якая стала дэбютам аўтара, даступная ў фарматах PDF і HTML - зручная для чытання як на кампутары, так і на мабільных прыладах.
Related items
-
Яшчэ адзін касцёл закрыюць у Мінску. Што пра гэта і іншыя балючыя пытанні распавялі біскупы Папе Рымскаму?
-
Знік самы папулярны ў сацсетках беларускі святар. Што здарылася?
-
«Уся каталіцкая Беларусь моліцца». Як адрозніваецца афіцыйнае і неафіцыйнае жыццё Касцёла
-
Незвычайна пачалі месяц малітвы Ружанца ў Гудагаі
-
Нунцыю і біскупу не дазволілі сустрэцца са зняволенымі святарамі
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу