Бясплатны Калядны канцэрт далі лепшыя музыканты Гомеля [фота, відэа]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Зала сустрэла музыкаў аншлагам - канцэрт наведалі не толькі вернікі царквы, але і многія аматары класічнай музыкі.
У гомельскай рыма-каталіцкай царкве 29 снежня адбыўся традыцыйны Калядны канцэрт. Музычнае свята ў касцёле ўжо шмат гадоў ладзіць Таццяна Томсан і яе сябры - лепшыя музыканты горада, у тым ліку лаўрэаты міжнародных конкурсаў, удзельнікі Гомельскага сімфанічнага аркестра.
Зала сустрэла музыкаў аншлагам - канцэрт наведалі не толькі вернікі царквы, але і многія аматары класічнай музыкі.
- Хвалеце Бога ў святыні Ягонай, хвалеце Яго на цвердзі сілы Ягонай. Хвалеце Яго паводле магутнасьці Ягонай, хвалеце Яго паводле мноства велічы Яго. Хвалеце Яго гукам трубным, хвалеце Яго на псалтыры і арфе. Хвалеце Яго з бубнам і танцамі, хвалеце Яго на струнах і аргане. Хвалеце Яго на гучных кімвалах, хвалеце Яго на кімвалах гучнагалосых. Ўсё, што дыхае, ды хваліць Госпада! Алілуя, - зачытаў Псальму 150 пробашч храма айцец Славамір перад пачаткам музычнага вечара. - Давайце разглядаць канцэрт менавіта з гэтай пазіцыі. Хай музыка нагадае нам, што наша Айчына - у Нябёсах!
Музыкі выканалі класічныя творы і кампазіцыі сучасных аўтараў.
Media
Related items
-
У «беларускім» касцёле ў Варшаве развіталіся з пісьменніцай Святланай Курс: «Яна шукала паяднання з Госпадам»
-
Тысячу кіламетраў у знакаміты Санцьяга-дэ-Кампастэла прайшоў рэктар Гродзенскай семінарыі
-
Як гучыць Бах на 100-гадовым аргане ў драўляным беларускім касцёле, паказала парафія
-
Трансляцыя Імшы на беларускім радыё засталася. Разабраліся, чаму вернікі яе не чулі
-
Расіян здзівіла Імша ў галоўным касцёле Мінска. Чым менавіта?