Прадстаўнік МЗС на сустрэчы ў Гомелі: адносіны з Ватыканам развіваюцца ў пазітыўным ключы
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Папа Рымскі Францішак можа прыехаць у Беларусь пасля падрыхтоўкі адпаведнага пакета дзеянняў.
25 лютага ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны прайшла сустрэча студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ з першым намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Аляксандрам Міхневічам. На пытанне, зададзены дыпламату прадстаўніком каталіцкай супольнасці аб развіцці адносін з Ватыканам і магчымым візіце ў Беларусь Папы Рымскага Францішка, прадстаўнік МЗС адказаў:
- Адносіны з Ватыканам у нас стабільныя, яны развіваюцца ў пазітыўным ключы, там дзе трэба, на трэціх пляцоўках, мы знаходзім падтрымку у Святога Прастола. Што тычыцца візіту Папы Рымскага ў Беларусь, то як для любога візіту такога высокага ўзроўню, павінен быць падрыхтаваны адпаведны пакет дзеянняў. Калі гэты пакет будзе гатовы, я ўпэўнены, што Папа Рымскі да нас прыедзе, улічваючы, што каталіцкае насельніцтва ў нас шырока прадстаўлена.
Нагадаем, напярэдадні ў МЗС адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з Апостальскім Нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці. Падчас сустрэчы былі абмеркаваны бягучыя пытанні адносін Беларусі і Ватыкана. Абмяркоўваліся таксама перспектывы развіцця ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Ватыканам у галінах, якія ўяўляюць цікавасць для абодвух бакоў.
Related items
-
Дзве сястры з Беларусі склалі вечныя шлюбы ў ордэне, пра які вы маглі не ведаць
-
У чым сакрэт? Упершыню за шмат гадоў хлопцы з Гомеля паступаюць у семінарыю, прычым, другі год запар
-
У каталіцкую семінарыю ў Беларусі залічаны 6 чалавек – меней, чым летась
-
Ратуючы дзіця, загінула верніца ў Уфе. Яна была ў пілігрымцы ў Беларусі
-
Аднаўляць не было чаго. Чаму ў Навагрудку разабралі будынак кляштара, патлумачыў вернік