BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Беларусі прайшоў Чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод ксяндзоў - фота

Каманда Беларусі заняла 4-е месца, а лепшымі сталі польскія, харвацкія і партугальскія святары.

27 лютага ў Лідзе адбылася цырымонія закрыцця VIII Чэмпіянату Еўропы па міні-футболе сярод каталіцкіх святароў. Падчас цырымоніі былі ўзнагароджаны лепшыя ўдзельнікі спартыўных спаборніцтваў. Тытул чэмпіёна Еўропы па міні-футболе сярод святароў сёлета заваявала каманда Польшчы. Срэбра ў сваю айчыну павязуць харваты, а ўладальнікамі бронзавага медаля сталі партугальцы.

Трыбуна спартыўнага комплекса была напоўнена гледачамі, якія прыбылі з усёй краіны, каб падтрымаць святароў, асабліва беларускую каманду. Нягледзячы на тое, што каманда з Беларусі заняла толькі 4-е месца, яны раздзялілі радасць пароўну, цешыліся, што іх святары сталі на спаборніцтвах не апошнімі і паказалі вельмі добрую гульню, паведамляе Catholic.by.

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, звяртаючыся да прысутных, падзякаваў найперш Богу за магчымасць правядзення ў Беларусі гэтай вялікай спартыўнай падзеі, за гонар і ласку правесці Чэмпіянат у Лідзе. Арцыпастыр адзначыў, што ў сённяшнім свеце неабходна несці Евангелле ўсюды – у тым ліку і на стадыёны.

Нагадаем, Папа Рымскі Францішак дабраславіў правядзенне чэмпіянату:

- Святы Айцец Францішак даведаўся, што зараз у Лідзе адбываецца VIII Чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод святароў. Папа ўспрымае з вялікай радасцю гэтую падзею сярод прэзбітэраў розных краін, якія аб’яднаны перш за ўсё ласкай веры і служэннем Касцёлу, а ў гэтыя дні і спартыўнымі мэтамі, - адзначае Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

Last modified onПятніца, 28 Люты 2014 09:50
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць