У гомельскіх хоспісах каталіцкая моладзь паказала Калядны спектакль
- Written by Katolik.life
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Вернікі штогод прыносяць святочны настрой самотным старым людзям
Па традыцыі, штогод да 7 студзеня, калі праваслаўныя адзначаюць Божае Нараджэнне, моладзь гомельскай рыма-каталіцкай парафіі наведвае сацыяльныя ўстановы, у якіх дажываюць свой век адзінокія хворыя пажылыя людзі. Прынесці ім святочны настрой каталіцкая моладзь стараецца праз Калядныя спектаклі, якія ставіць разам з сёстрамі ордэна Маці Тэрэзы.
Цёплыя сустрэчы напярэдадні Божага Нараджэння праходзяць у шпіталі сястрынскага догляду ў Старых Дзятлавічах і аддзяленні сястрынскага догляду Улукаўскай участковай лякарні.
З дапамогай спектакляў веруючыя маладыя людзі распавядаюць гледачам пра Раство, пра сэнс гэтай падзеі і пра тое, як Прыход Збавіцеля ў свет тычыцца кожнага, чаму свята актуальнае ва ўсе часы, у тым ліку цяпер, праз больш за 2000 гадоў.
Related items
-
Першыя сёлета масавыя шэсці католікаў прайшлі ў гарадах Беларусі
-
Паглядзіце на католікаў у сталіцы Башкартастана – там пабудуюць першы каталіцкі храм
-
Выпускнікі прыйшлі ў касцёлы, каб падзякаваць Богу і папрасіць дабраславення
-
140 супраць 8. Болей за ўсіх католікаў працягвае «нараджаць» Гродзенская вобласць
-
Як праходзяць у рэгіёнах Маёвыя набажэнствы, паказалі на Гродзеншчыне