BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Духоўныя практыкаванні ў Вялікі пост: споведзь - гэта сакрамэнт ацалення

Калі мы прымаем дар Божай любові, Гасподзь робіць цуды ў нашым жыцці, дае нам сапраўднае навяртанне.

Вялікапосныя рэкалекцыі прайшлі 13-16 сакавіка ў гомельскім касцёле. Праводзіў духоўныя практыкаванні госць парафіі айцец Андрыс. У сваім казанні падчас Літургіі пакаяння святар звярнуў увагу вернікаў на сутнасць сакрамэнту споведзі.

- Падчас Вялікага посту Гасподзь Бог асабліва заклікае нас да пакаяння і сур'ёзнага навяртання. Сакрамэнт пакаяння, споведзі - гэта сакрамэнт ацалення. Гасподзь Бог у гэтым сакрамэнце ацаляе нашу душу. Гэты сакрамэнт называем таксама сакрамэнтам уваскрасення. У гэтым сакрамэнце чалавек, які раскайваецца ў сваіх грахах, які быў духоўна мёртвы, уваскрасае. Чалавек, які быў ворагам Бога, становіцца яго сябрам, чалавек, які быў у смерці, знаходзіць жыццё. Такі вялікі цуд адбываецца ў сакрамэнце споведзі, - падкрэсліў святар.

- Гасподзь ніколі не забывае пра цябе, Ён ведае цябе, ведае твае радасці, смутак і праблемы. Нягледзячы на нашы грахі Ён не перастае нас любіць. Сёння можаш паверыць у гэтую Добрую вестку пра тое, што Бог мяне любіць такім, які я ёсць, і гэтую любоў прыняць як дар - таму што Божую любоў мы не можам заслужыць, мы можам яе толькі прыняць, дазволіць Богу нас любіць, ці ж гэты дар не прыняць. Гэта наш выбар. Але калі мы прымаем дар Божай любові, то Бог робіць цуды ў нашым жыцці, дае нам сапраўднае навяртанне, - адзначыў айцец Андрыс.

- Як Закхею кажа нам Ісус: сыдзі хутчэй са сваёй вяршыні, сваёй пыхі, бо сёння Мне трэба быць у цябе ў доме, значыць, у тваім жыцці, у тваім сэрцы. Вера робіць цуды ў нашым жыцці, яна нас лечыць, дае святло на наша жыццё, таму важна, каб мы пачулі гэтыя словы: менавіта цяпер Гасподзь хоча ўвайсці ў твой дом. Дазволь Яму цябе любіць, вылечыць твае раны! Менавіта сёння, бо ўжо заўтра можаш страціць гэтую ласку, - перасцярог святар.

- На крыжы, на якім укрыжаваны Ісус, мы бачым зло граху, бачым, што грэх робіць з чалавекам. Ісуса, Які быў без граху, мы, людзі, сваімі грахамі прыбілі да крыжа. Так грэх знявечвае чалавека. Грэх раніць нас і іншых людзей, разбурае планы Бога ў нашым жыцці. Многія людзі не хочуць у гэта паверыць, бо грэх здаецца прывабным, салодкім, але грэх робіць чалавека рабом. А Хрыстос узяў на Сябе грахі ўсяго свету і даў нам прабачэнне.

Last modified onНядзеля, 16 Сакавік 2014 12:06
Каментары   
+1 #2 Женька 2014-03-20 23:47
Мне понравилась история,про священника.кото рый отдал жизнь за убийцу.который покаялся.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+3 #1 Павел 2014-03-16 21:33
Интересное сравнение привел священник на последней встрече:

Жизнь человека - как букет цветов. Один цветок характеризует его семью, другой - работу, третий - хобби и т.д. А вера - это вода, в которой стоит букет. Без веры все эти цветы безжизненны, т.е. жизнь человека не имеет смысла.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць