На курсах «Мова нанова» выступіць пробашч гомельскага касцёла
- Written by Katolik.life
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Ксёндз Юры Варанко раскажа пра Вялікдзень
Госцем папулярных курсаў «Мова нанова» ў Гомелі стане пробашч гомельскай рымска-каталіцкай парафіі ксёндз Юры Варанко. Тэмай выступлення святара стане свята Уваскрасення Хрыстова, якое сёлета ў Каталіцкай царкве будуць святкаваць 21 красавіка.
Сустрэча пройдзе ў арт-прасторы «Каўчэг» (праспект Перамогі, 2а - двухпавярховы дом за рэстаранам «Марконі», уваход у браму за хімчысткай «Сняжынка») у аўторак, 16 красавіка. Пачатак - у 18.30. Уваход, як заўсёды, вольны.
Заняткі «Мова нанова» ў Гомелі звычайна наведваюць некалькі дзесяткаў, а то і больш за сотню чалавек. У займальнай інтэрактыўнай форме вядучыя Мікола Бянько і Юлія Сівец дапамагаюць вывучаць беларускую мову.
Media
Last modified onСубота, 11 Май 2019 16:32
Related items
-
Ліквідавана арганізацыя, але не супольнасць. Як жывуць парафіі, якія не прайшлі рэгістрацыю
-
Ля храма Труны Гасподняй упалі аскепкі іранскай ракеты: базіліку могуць не адкрыць да Вялікадня
-
«Каб вайной не ішоў брат на брата». У Мінску католікі зладзілі набажэнства-перфоманс
-
Ксёндз Завальнюк папрасіў памерлага біскупа Велікасельца заступніцтва ў асаблівай справе
-
«Вялікая бяда». Двум святарам у Беларусі не працягнулі дазвол на служэнне – без пастыраў засталіся адразу шэсць (!) парафій