Свята сярод сцен новабудоўлі: вуглавы камень другога ў горадзе касцёла заклалі ў Гомелі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Урачыстасць Маці Божай Гомельскай адзначылі пад адкрытым небам з удзелам іерархаў [фота]
Незвычайная святая Імша прайшла ў Гомелі: вернікі сабраліся пад адкрытым небам сярод сцен новабудоўлі – на месцы будучага каталіцкага храма. 26 жніўня тут заклалі вуглавы камень новага касцёла і адзначылі свята Маці Божай Гомельскай з удзелам Генеральнага вікарыя Пінскай дыяцэзіі біскупа Казіміра Велікасельца і Апостальскага адміністратара грэка-католікаў Беларусі архімандрыта Сяргея Гаека.
Падчас урачыстасці дзеці з парафіі прынялі Першую Камунію.
Будаўніцтва другога ў Гомелі касцёла пачалося 5 гадоў таму – у жніўні 2018 года. Святыня ўзводзіцца выключна на ахвяраванні вернікаў, таму працэс ідзе не хутка. Раней мы распавядалі пра тое, якім будзе храм Унебаўзяцця Найсвяцейшая Панны Марыі і чаму парафія мае менавіта такі тытул >
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Касцёл з такой назвай існаваў у горадзе да 1938 года. Затым улада бальшавікоў закрыла парафію, святары былі рэпрэсаваныя і забітыя, а ў 1940 годзе храм, які знаходзіўся на цэнтральнай плошчы, быў узарваны камуністамі. Біскуп Казімір Велікаселец, калі прыехаў служыць у Гомель, адрадзіў парафію. Пасля чаго пачалася будоўля, а ў часовай капліцы змясцілі ікону, які назвалі абразом Маці Божай Гомельскай.
Media
Related items
-
Пытанні каталіцкаму святару задала аўдыторыя Threads. Адно аказалася моўным
-
Немцы з'ехалі, беларусы памерлі, святароў выслалі. Што стала з католікамі Валгадонска, дзе знеслі храм
-
Упершыню ў Беларусі зарэгістравалі арганізацыю капуцынаў. Чаму гэта важна і дзякуючы каму гэта адбылося?
-
У Гродне рэабілітавалі Казюкі. Але...
-
Пратэсціравалі хрысціянскі штучны інтэлект Acutis AI – добры «сябар», але можа памыляцца