Гомельскія каталікі разам з Папам пачынаюць новы год - веры
- Written by gomel.catholic.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
11 кастрычніка ў 19.00 у гомельскім касцёле пройдзе ўрачыстае Набажэнства з нагоды пачатку Года веры, які быў абвешчаны Папам Рымскім Бенедыктам XVI. У гэты дзень кіраўнік Каталіцкага Касцёла адкрые Год веры, які завершыцца 24 лістапада 2013 года, ва ўрачыстасць Пана Езуса Хрыста - Валадара Сусвету.
У сваім пасланні Папа падкрэслівае, што абвяшчэнне Года веры - гэта заклік да сапраўднага і абноўленага навяртання да Госпада, адзінага Збаўцы свету. Святы Айцец паказвае на неабходнасць «зноў адкрыць шлях веры», зноў адчуць «асалоду ад смакавання Слова Божага». Брамы веры - Porta fidei - заўсёды адкрыты, і ў кожнага ёсць магчымасць пераступіць цераз парог, калі абвяшчаецца Слова Божае, а сэрца адкрываецца пераўтвараючай ласцы.
У сучасным грамадстве, адзначаным глыбокім крызісам веры, мы - піша Папа - «не можам згаджацца з тым, каб соль стала прэснай, а святло - схаваным». Памятаючы аб настаўленні Ісуса - «Клапаціцеся не пра ежу прахлую, але пра ежу, што застаецца на жыццё вечнае», - Папа паказвае мэту нашага шляху: «верыць у Ісуса Хрыста - вось шлях да канчатковага дасягнення збаўлення».
Чытайце таксама: Пастырскае пасланне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на Год веры.
Related items
-
Святар РПЦ прайшоў праз Святыя брамы ў Ватыкане. Як так?
-
«Спадзяюся, што людзі, даведаўшыся пра гэта, умацуюцца ў веры». З'явілася вестка ад ксяндза Акалатовіча
-
Новы Апостальскі нунцый упершыню наведаў Гомель – і вось з якой нагоды
-
А вы бачылі, як вырабляюць ружанцы? Працэс паказаў беларускі майстар
-
«Уся каталіцкая Беларусь моліцца». Як адрозніваецца афіцыйнае і неафіцыйнае жыццё Касцёла