Стаць шчаслівым у шлюбе - значыць, памерці для сябе - ФОТА вянчання
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
У адзін дзень у гомельскім касцёле бралі шлюб маладая пара і пажылыя сужэнцы, якія пражылі разам 43 гады.
12 ліпеня парафіянка гомельскага касцёла Вольга Гвоздзева абвянчалася са сваім выбраннікам Робертам. Яна сустрэла будучага мужа ў Польшчы, дзе жыла апошнія гады. Вольга - са шматдзетнай сям'і, з самага дзяцінства яна ў касцёле. Дзяўчына доўга шукала сваё пакліканне і, нарэшце, убачыла яго ў шлюбе. Вянчанне адбылося ў Гомелі.
- Заклікаю вас паглядзець на шлюб вачыма Божымі. Гэта значыць, як на шлях да святасці. Стварыць сям'ю - гэта значыць прыняць волю Бога, увайсці ва ўсё тое, што Бог падрыхтаваў для вас, прыняць усе, што хоча вам падарыць. Таму прашу вас адкрыць свае сэрцы і сказаць Богу - так, хай будзе, як Ты хочаш. Каб вы былі шчаслівымі з Богам! А быць шчаслівымі без Госпада немагчыма. Даверцеся Яму, Ён вас вельмі любіць. Таму радуйцеся! - наказваў маладым пробашч парафіі айцец Славамір і падсумаваў:
- Хочаш быць шчаслівым у шлюбе, значыць павінен памерці для сябе.
Таксама 12 ліпеня падчас Эўхарыстыі адбылося вянчанне пажылой пары. Мікалай і Антаніна пражылі ў шлюбе ўжо 43 гады.
Related items
-
«Сустрэліся два энерджайзеры». Незвычайную пару абвянчаў біскуп
-
Пакаянне за Беларусь і пілігрымка да Каралевы Беларусі: дзве важныя падзеі на захадзе і ўсходзе
-
На новы навучальны год благаславілі ў касцёлах Беларусі – топ-9 фота і відэа
-
Ксёндз Акалатовіч у калоніі аказвае духоўную дапамогу вернікам розных канфесій
-
«Успомніцца і тым, хто маўчыць». Біскупы пракаментавалі жорсткую атаку на Кіеў