BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Гомелі прайшоў дабрачынны канцэрт у падтрымку Дзіцячай вёскі

Уваход на канцэрт быў вольны, а пасля яго завяршэння гледачам прапанавалі скласці ахвяраванні ў падтрымку дзяцей.

У нядзелю, 21 верасня, у 18.30 у гомельскай рыма-каталіцкай царкве прайшоў дабрачынны канцэрт у падтрымку Гомельскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця (Дзіцячай вёскі).

У касцёле выступілі лаўрэаты міжнародных конкурсаў Ірына Марозава (цымбалы), Лізавета Марозава (фартэпіяна) і Таццяна Купрэева (фартэпіяна). Адметна, што канцэрт адбыўся па ініцыятыве саміх музыкаў.

Уваход на канцэрт быў вольны, а пасля яго завяршэння гледачам прапанавалі скласці ахвяраванні ў падтрымку Дзіцячай вёскі.

Нагадаем, унікальная для Беларусі дзіцячая вёска была ўрачыста адкрыта 12 кастрычніка 2011 года. Хоспіс пабудаваны на грошы замежных дабрачынных арганізацый і вернікаў-каталікоў з Германіі, Аўстрыі, Італіі і іншых еўрапейскіх дзяржаў.

Вёска разлічана на пражыванне ў ёй 60 хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўмовах, максімальна набліжаных да сямейных. У такім асяроддзі, а таксама дзякуючы пастаянным дыдактычным і рэабілітацыйным заняткам, магчыма максімальна поўнае развіццё асобы. Пяць асобных груп-сем'яў ўключаюць максімум 12 чалавек. Звяном, якое злучае такую групу-сям'ю, з'яўляецца сястра-законніца Ордэна бенедыктынак-Самарыцянак Крыжа Хрыстова, яна разам з дапаможным персаналам клапоціцца аб належным клімаце выхавання і апекуе жыццё дзяцей. Дзейнасць хоспіса арганізавана пры падтрымцы абласнога камітэта па працы і сацыяльнай абароне насельніцтва.

Last modified onНядзеля, 21 Верасень 2014 19:50
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць