BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Як не страціць Пасхальную радасць?

Жыццё ў ласцы і ўдзел у сакрамэнтах - залог глыбокай радасці ў любы час.

У свята Уваскрэсення Хрыстова многія вернікі, асабліва тыя, хто ўдзельнічае ў начным чуванні, насычаюцца Пасхальнай радасцю, адухаўляюцца, адчуваюць сябе бліжэй да Госпада і мацней духам. Але дзень-два - і ў многіх гэтая радасць хутка праходзіць, душу зноў пачынаюць гнясці няўпэўненасць, роспач, мітусня свету вяртае сэрца ў раздражненне і злосць. І зноў усё як раней, як быццам і не было Ўваскрэсення.

Пра тое, як не страціць Велікодную радасць і атрыманы падчас свята зарад духу, распавядае пробашч гомельскай рыма-каталіцкай царквы айцец Славамір Ласкоўскі:

- У першую чаргу трэба жыць у ласкі, якую падтрымлівае штодзённая малітва. У гэты Велікодны тыдзень добра чытаць хвалебныя псалмы. У каго ёсць магчымасць - кожны дзень прыходзіць на службу ў храм, але як мінімум адзін-два разы на працягу тыдня наведаць Імшу. І заўсёды ласка - прысутнасць Госпада ў нашым жыцці - падтрымліваецца праз удзел у сакрамэнтах. Таксама важна працягваць рабіць добрыя справы.

Няма вялікіх сакрэтаў у тым, каб жыць у глыбокай радасці, падкрэсліў святар. Як кажа Ісус: шукайце перш Валадарства Нябеснае, і ўсё астатняе будзе дадзена. Пра гэта трэба памятаць кожны дзень.

- Сямейныя сустрэчы за сталом таксама маюць вялікае значэнне, калі яны маюць хрысціянскі кантэкст. Важна і святкаванне знешнім чынам: запрашаць гасцей, сустракацца з сябрамі, блізкімі, - нагадвае пробашч.

Спутваць сябе вузамі грахоў - таксама прамы шлях да страты радасці:

- Важна адразу падымацца, калі ўпаў, і далей ісці за Богам. Хутка дараваць і прасіць прабачэнне. Можа нешта здарыцца, і чалавек ганарлівы адразу падае, губляе радасць і пачынае ўсклікаць, што Бога няма, адчувае сябе нездаволеным. Таму што яго радасць трымалася на пачуццях, але сапраўдная глыбокая радасць - гэта не пачуцці, а стан сэрца. І калі прыходзяць выпрабаванні, чалавек, які мае веру, знаходзіцца ў жывым дыялогу з Богам, разумее, для чаго яны дадзены, уваходзіць у іх і просіць дапамогі ў Госпада. Бо цяжкія сітуацыі будуць прыходзіць, але, як кажа псалміст, «у маім сэрцы няма страху, таму што Гасподзь са мной».

Каментары   
0 #1 Сергей 2015-04-07 11:10
Очень советую псалом 39 например
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць