BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Не хапае грошай - дай міласціну!

Бог кажа, што аддасьць табе у сем разоў болей, і не толькі грашыма, але і духоўнымі дабротамі.

У літургіі слова 26 траўня мы пачулі ўрывак з кнігі Мудрасці Сіраха, у якім сказана: «...хто дае міласціну, прыносіць ахвяру хвалы. (...) Са шчодрасцю праслаўляй Пана і не шкадуй першых пладоў рук тваіх. Пры кожным дары захоўвай вясёлым твар свой і з радасцю ахвяруй дзесяціну. Дай Найвышэйшаму, як Ён дае табе, са шчодрасцю, якую дазваляюць твае сродкі. Бо Пан адплачвае і ў сем разоў больш Ён аддасць табе. Не прынось подкупаў Яму, бо Ён не прыме, і не спадзявайся на несправядлівую ахвяру, бо Пан - суддзя, які не зважае на славу асобы».

Таксама чуем у чытанні святога Евангелля ад Марка: «У той час: Пётр пачаў казаць Езусу: Вось мы пакінулі ўсё і пайшлі за Табою. Езус жа адказаў: Сапраўды кажу вам, няма нікога, хто б пакінуў дом свой, ці братоў, ці сясцёр, ці маці, ці бацьку, ці дзяцей, ці поле дзеля Мяне і дзеля Евангелля, і не атрымаў бы ў сто разоў больш цяпер, у гэты час, дамоў, братоў, сясцёр, маці, дзяцей і палёў сярод пераследу, а ў будучым часе - жыццё вечнае. Але шмат першых будзе апошнімі і апошніх - першымі».

Такім чынам, лепшая хвала Госпаду - не песня, не малітва, а міласціна, тлумачыць пробашч гомельскай рыма-каталіцкай парафіі айцец Славамір Ласкоўскі. Пры гэтым падкрэслівае, што міласціна - гэта не дабрачыннасць. Пры міласціне правая рука не ведае, што робіць левая - чалавек, які дае міласціну, не думае пра тое, колькі даваць, каму і куды пойдуць грошы.

Міласціна - гэта, у першую чаргу, дапамога не беднаму, а таму, хто дае міласціну:

- Калі даеш міласціну, то пазбаўляешся ад галоўнага ідала, якім з'яўляешся ты сам. І ўжо тваё жыццё будзе не ў кашальку, а ў Госпадзе, на Яго будзеш спадзявацца, а не на кашалёк. І ў дадзеным месцы Бібліі Бог кажа, што аддасць табе у сем разоў болей. Гэта значыць, з Панам можна рабіць добры бізнэс - 700% ад ўкладу, такога не дае ні адзін банк!

Бог вяртае міласціну не толькі грашыма. Святар падказвае: міласціна дапаможа ў любых праблемах. Хочаш лепшай малітвы - дай міласціну. Хочаш перастаць асуджаць - дай міласціну. Хочаш памірыцца з мужам або жонкай - дай міласціну. Не хапае грошай - дай міласціну!

Каментары   
-1 #2 гость 2015-05-28 22:31
Цытую макс:
а вот кому давать??? бомжам которые пропьют, так не на зло ли эти деньги будут?? а больным детям перечислить - уже благотворительность получается, так?


не важно кому давать - вы ж читайте статью. Вы отдаете Богу, и делаете это для себя.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
0 #1 макс 2015-05-27 10:05
а вот кому давать??? бомжам которые пропьют, так не на зло ли эти деньги будут?? а больным детям перечислить - уже благотворительн ость получается, так?
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць