Панамскія кампаніі дораць Касцёлу аўто і трактар для арганізацыі СДМ
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Ахвяраваную тэхніку плануюць выставіць на аўкцыён і разыграць у латарэі.
Камерцыйныя кампаніі Панамы ахвяруюць мясцовай Каталіцкай царкве тэхніку для арганізацыі Сусветных дзён моладзі (СДМ), якія пройдуць тут у студзені 2019 года. Сотні тысяч маладых католікаў з краін усяго свету прыедуць у гэтую дзяржаву ў Цэнтральнай Амерыцы, каб сустрэцца з Папам Рымскім, атрымаць духоўны досвед і радавацца ў сумесных стасунках.
На днях арганізатары атрымалі ў падарунак трактар і дарагія аўтамабілі Toyota Hilux і Hyundai Grand. Ключы ўрачыста былі перададзеныя арцыбіскупу Панамы, кіраўніку Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў краіны Хасэ Дамінга Уллоа.
Агульны кошт ахвяраванай тэхнікі складае сотні тысяч даляраў, плануецца, што яна будзе выстаўлена на аўкцыён і разыграна ў латарэю. Атрыманыя грошы накіруюць на арганізацыю СДМ, паведамляюць арганізатары.
Media
#Panama2019 ?? | “En @RicardoPerezSA reconocemos en la juventud el futuro de nuestro país y es para nosotros un gran placer donar este Hilux para la subasta que tendremos en pro de la Jornada Mundial de la Juventud” Adriana Paredes ? pic.twitter.com/A7usxwPmgQ
— JMJ Panamá 2019 (@jmj_es) 8 марта 2018 г.
Related items
- Ля сцяны паміж Польшчай і Беларуссю правялі малітву, а працэсію ў Варшаве ўзначаліў Будслаўскі абраз
- Анлайн і афлайн: унікальнае кам'юніці ў Беларусі ствараюць вернікі
- Топ-5 навін рэгіёнаў: віншаванне манаха, «Маёвыя», выпускнікі ў касцёлах
- З вянкамі і паясамі – вось у якіх касцюмах прымалі Першую Камунію дзеці ў Заслаўі
- А калі закахаўся? Арцыбіскуп Станеўскі адказаў дзецям і праспяваў на ТБ-шоу