BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Графітысты-валанцёры размалююць плот у Гомельскай дзіцячай вёсцы [фота магчымых эскізаў]

На фарбу неабходна тэрмінова сабраць каля 5 мільёнаў рублёў - патрабуецца дапамога.

«Гомельскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця» размясціўся ў вельмі маляўнічым месцы на ўскраіне горада. Выхаванцы маюць магчымасць праводзіць час на вуліцы, гуляючы на дзіцячай пляцоўцы і ганяючы мяч па газоне. Тэрыторыя дзіцячай вёскі акружаная плотам, для якога прыйшоў час афарбоўкі. Гэты плот акружае дзяцей падчас гульняў; у яго ўпіраецца погляд, калі яны адпачываюць у цяньку, на лавачках; яго яны бачаць з вокнаў сваіх пакояў, калі прачынаюцца раніцай. Менавіта таму, узамен аднатоннага сумнага плоту, прыйшла ідэя намаляваць на ім любімых казачных персанажаў, герояў любімых мульцікаў або іншыя добрыя сюжэты - усё тое, што дапаможа дзецям часцей ўсміхацца.

У сувязі з гэтым дабрачынная каталіцкая місія «Карытас-Міласэрнасць» і валанцёры дзіцячай вёскі просяць не застацца абыякавымі мастакоў графіці і прыняць удзел у роспісу плота. Плот, трэба сказаць, мае досыць працяглую даўжыню і месца хопіць усім. Адзіным нюансам з'яўляецца тэрмін выканання - ёсць неабходнасць, каб ўпрыгожванне плота было скончана да 15 траўня. Таму вельмі просім адгукнуцца да 9 траўня, каб за вясновыя святочныя і выхадныя дні (9-14 траўня) зрабіць усю працу. Валанцёры гатовыя быць асістэнтамі і аказаць мастакам ўсю неабходную дапамогу, не патрабуючую выдатных творчых талентаў.

Бясплатна распісаць плот ўжо пагадзіліся мастакі гомельскай студыі «Art Design». Аднак у дзіцячай вёсцы будуць рады ўсім графітыстам, якія з выкарыстаннем сваіх матэрыялаў захочуць падключыцца да акцыі.

Таксама «Карытас-Міласэрнасць» звяртаецца з просьбай аб фінансавай падтрымцы гэтай акцыі для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў гомельскага дома-інтэрната. Для ажыццяўлення работ графітыстам неабходна тры слоікі фасаднай акрылавай фарбы белага колеру па 15 л (1.200.000 рублёў), тры калора блакітнага і тры зялёнага па 100 гр (90 000 рублёў), і 70 балончыкаў (3.500.000 рублёў).

Рэквізіты:

БКМ “Каритас-Милосердие” 246028 г.Гомель, ул. Советская 118, а/я 49 Тел/факс: 8-0232-77 65 65

УНН 400945696 р/с 3015112088018 в Региональной Дирекции №300 ОАО «БПС-Сбербанк» БИК 153001369 г.Гомель, ул. Крестьянская 29а

Директор В.Л. Козлова на основании Устава.

Кантактныя дадзеныя:

+375 29 836 66 14 (МТС), +375 29 307 29 96 (Velcom) Аліна

+375 44746 17 41 (Velcom) Вольга

 

 

Last modified onАўторак, 30 Красавік 2013 17:34
Каментары   
+2 #1 Павел 2013-05-07 14:08
Ура! Наша информация дошла до цели, и спонсор нашелся! Слава Богу!
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць