BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Дзіцячай вёсцы для сірот-інвалідаў рыхтуюцца да навучальнага года [фота]

А для самых маленькіх ўсталявалі унікальныя арэлі для ляжачых дзяцей.

1 верасня школьныя заняткі пачнуцца ў Гомельскім доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця (Дзіцячай вёсцы). З 60 дзяцей, якія жывуць у інтэрнаце, вучыцца будуць больш за 40 выхаванцаў малодшых за 18 гадоў.

- Па Кодэксу аб адукацыі усе дзеці маюць права навучацца, у тым ліку і нашы. Хтосьці будзе адносіцца да дашкольнай групы, хтосьці пойдзе ў спецыяльныя класы. Кожнага дзіцяці разглядалі індывідуальна, на кожнага распрацавалі навучальны план, а заняткі будуць праводзіць настаўнікі-дэфектолагі спецыяльнай адукацыі. Урокі будуць весціся 20-25 хвілін, а потым атрыманыя веды дзеці будуць замацоўваць разам з выхавацелямі. Заняткі будуць праводзіць у трох класах Дзіцячай вёскі. Як і ў звычайных дзяцей будуць вакацыі, а 1 верасня - святочны канцэрт. Для дзяцей ужо сабралі партфелі - усе неабходныя навучальныя прыналежнасці ў Дзіцячай вёсцы закупілі, нягледзячы на сціплы бюджэт, кнігі і дапаможнікі будуць таксама прадастаўлены, - кажуць у дырэкцыі.

- Мы ўжо прывыклі і цяпер не адчуваем вялікіх цяжкасцяў з дзецьмі, хоць спачатку было вельмі цяжка, нават па вечарах пасля працы дрыжалі рукі, - распавядае выхавальнік Алена. - Сюды на працу прыходзілі розныя людзі, якія думалі, што як у дзяржаўнай установе можна асабліва не працаваць і атрымліваць грошы. Але засталіся тыя, якія ўмеюць і хочуць працаваць з дзецьмі. Тут трэба вялікае цярпенне і разуменне - ці яно ёсць, ці яго няма. А наогул з хворымі дзецьмі працуем як са звычайнымі, каб інтэграваць іх у грамадства і навучыць жыць самастойна, даем розныя заданні, але, вядома, прымаем пад увагу праблемы і хваробы кожнага дзіцяці.

- Дзеці адчуваюць, калі выхавальнікі да іх добра ставяцца і любяць, самі ідуць насустрач, - тлумачыць сястра Каміла. - Для нас гэтыя дзеці сталі ўжо сапраўды роднымі. А пакуль спецыяльна для ляжачых дзяцей ля кожнага катэджа усталёўваюць унікальныя арэлі. Яны зроблены так, каб ляжачаму дзіцяці было зручна і бяспечна катацца.

Нагадаем, у Дзіцячай вёсцы, пабудаванай Каталіцкай дабрачыннай місіяй «Карытас-Міласэрнасць» на сродкі еўрапейскіх спонсараў, дзеці жывуць у групах-сем'ях, кожнай з якой апякуецца сястра-законніца ордэна Бенедыктынак-Самарыцянак.

Last modified onЧацвер, 22 Жнівень 2013 16:46
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць