BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Як ідзе будаўніцтва новага Цэнтра для дзяцей-інвалідаў у Гомелі?

Ужо ўзведзены першы паверх, працягваецца збор ахвяраванняў

У Навабеліцкім раёне Гомеля працягваецца будаўніцтва інтэгратыўнага адукацыйна-тэрапеўтычнага цэнтра. Нагадаем, у «Дзіцячай вёсцы» для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў вядзецца другі этап будаўніцтва. У новым Цэнтры будуць дапамагаць не толькі выхаванцам «Дзіцячай вёскі», але і тым хлопцам і дзяўчатам з абмежаванымі магчымасцямі, якія пражываюць у сваіх сем'ях. Тут будуць пастаянна працаваць група ранняга развіцця, школа, майстэрні, будзе весціся праца з бацькамі і тэрапія. Гэта ўнікальны для Беларусі праект.

У снежні завяршылася ўзвядзенне першага паверху будынка, пакладзена перакрыцце, пачалося будаўніцтва другога паверху, якое плануецца скончыць у студзені. Адначасова ідзе выраб элементаў даху. У запланаваныя тэрміны будаўнікі ўкладваюцца, распавялі Katolik.life ў дабрачыннай каталіцкай Місіі «Карытас-Міласэрнасць», якая выступае заказчыкам аб'екта.

- У працэсе работ ўзнікаюць пэўныя цяжкасці. Напрыклад, у сувязі з ландшафтнымі ўмовамі давялося прывозіць 8 тыс. тон зямлі, і яшчэ неабходна завезці каля 18 тыс. тон. Цяпер шукаем пляцоўку, дзе можна было б узяць такія велізарныя аб'ёмы грунту. Адчуваем падтрымку дзяржавы, яе зацікаўленасць у аб'екце, знаходзімся ў пастаянным супрацоўніцтве з Камітэтам па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне аблвыканкама. Будаўніцтва вядзецца дзякуючы фінансаванню многіх замежных спонсараў, але нам не абыйсціся і без дапамогі мясцовых ахвярадаўцаў. Кожная капейка на рахунку, уклад кожнага важны для нас.

Пералічыць свой ўнёсак на будаўніцтва Цэнтра для дзяцей-інвалідаў у Гомелі можна праз інфакіёск, мабільны або інтэрнэт-банкінг, касы банкаў.

Реквизиты БКМ «Каритас-Милосердие»:

ЕРИП:

Номер услуги: 1521604

Общественные объединения > Помощь детям, взрослым > Каритас Милосердие Гомель

УНП 400945696

Благотворительный счет BY25BPSB31351120880159330000 в белорусских рублях в Региональной дирекции №300 ОАО «БПС-Сбербанк»

BIC BPSBBY2X 246028,

г.Гомель, ул. Советская 118, а/я 49

Тел/факс: +375232377052, +375293072996 e-mail: caritasgomel@gmail.com

vk.com/caritasgomel

facebook.com/caritasgomel

ok.ru/caritasgomel

Last modified onПятніца, 21 Снежань 2018 16:04

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць