BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У гомельскай Дзіцячай вёсцы зладзілі вялікае інтэграцыйнае свята - ФОТА

Сюрпрызам для дзяцей стала катанне на кані ў гонар свята і заканчэння праекта па іпатэрапіі.

У «Гомельскім доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця» (Дзіцячай вёсцы) адбылося інтэграцыйнае мерапрыемства ў рамках Міжнароднага Дня абароны дзяцей. Асноўная мэта - змена стаўлення грамадства да дзяцей з асаблівасцямі развіцця. У госці на свята ў мэтах інтэграцыі прыехалі дзеці супрацоўнікаў, якія працуюць у Дзіцячай вёсцы, сваякі некаторых дзяцей, прадстаўнік Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гомельскага аблвыканкама, валанцёры «Funny nose», якія гулялі з дзецьмі ў розныя гульні і проста размаўлялі з імі, а таксама дабрачынная каталіцкая місія «Карытас-Міласэрнасць».

- Свята было выдатным. Дзеці вельмі імкнуліся добра выступіць, праспяваць і станцаваць, на свяце быў дэбют хлопца Кірыла з сіндромам аўтызму. Ён для ўсіх гасцей прачытаў верш. Пасля асноўнай ўрачыстай часткі валанцёры «Funny nose» гулялі з усімі дзецьмі і гасцямі, для ўсіх быў арганізаваны салодкі стол. Дзеці былі рады прымаць гасцей, гуляць з імі і проста мець стасункі. Надвор'е было выдатным, не падвяло, - кажуць у ДКМ «Карытас-Міласэрнасць».

Сюрпрызам для дзяцей стала катанне на кані ў гонар свята і заканчэння праекта па іпатэрапіі. Кіраўнік коннага клуба вырашыў правесці акцыю і пакатаць дзяцей бясплатна.

Last modified onСерада, 04 Чэрвень 2014 20:39
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць