BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Вялікі пост для мяне - радасны час!

Аднойчы я папрасіў Бога дапамагчы мне правесці хоць бы адзін дзень у духу паста...

Калі пасля сваіх першых крокаў да хрысціянскай веры я чакаў Вялікага посту з сумам: вось, зноў трэба ў чымсьці абмяжоўваць сябе, пазбаўляць задавальненняў, то цяпер - пасля сямі гадоў у Царкве - стаўленне змянілася. Нарэшце з Божай дапамогай я стаў адкрываць для сябе сутнасць Вялікага посту і ў гэтым годзе чакаў гэтага часу ўжо з радасцю.

Я стаў разумець, што гэты асаблівы перыяд на самой справе не пазбаўляе мяне чагосьці, а дае шмат багаццяў! Вядома, Божую ласку я магу атрымліваць ва ўсялякі час, але не ў стане адкрывацца на яе з-за сваёй духоўнай немачы. Вялікі пост - гэта велізарная дапамога для такіх слабых людзей як я. Ён падштурхоўвае мяне да дзеянняў, якія адкрываюць маё сэрца Госпаду. Да трох простых дзеянняў - малітвы, посту, міласціны - на якія ў звычайны час проста не хапае часу і сіл. Напрыклад, у звычайныя дні я, на жаль, не так часта наведваю Імшу, бяру ў рукі Ружанец і Біблію - а гэта ж тое, што дае зносіны з Богам і прыносіць спакой і радасць.

Акрамя таго, Вялікі пост - час выпрабаванняў, цяжкасцяў, спакусаў, якія дазваляюць мне рабіць адкрыцці пра сябе самога. Гэты час барацьбы, у якой так ці інакш перамагае Бог - і я разам з Ім. Вялікі пост - гэта яшчэ і час цудаў, такіх зменаў у жыцці, якія раней, здавалася, былі немагчымыя.

Нядаўна ў сваёй ранішняй малітве я папрасіў Ісуса дапамагчы мне правесці хоць бы адзін дзень сапраўднага паста. І ўжо літаральна праз гадзіну ў маім доме адключылася святло на ўвесь дзень, што цалкам змяніла яго звыклы ход. Я застаўся без кампутара, інтэрнэту, тэлефона - але з Бібліяй і са сваімі блізкімі. Больш за тое, святло адключылі і на ўвесь наступны дзень! Вось ужо сапраўды, Бог заўсёды дае больш, чым ты просіш. Наколькі добра я скарыстаўся магчымасцю, якую падарыў мне Гасподзь - гэта іншае пытанне, але магчымасць у мяне была.

Вялікі пост працягваецца, таму наперадзе яшчэ шмат адкрыццяў, цудаў і выпрабаванняў...

Last modified onПанядзелак, 30 Сакавік 2015 19:55
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць