BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

«Ідзі і рабі дабро». Дзівосная гісторыя са згубленым тэлефонам

«Большасць людзей сумленныя», - паўтарала я сабе. Так і здарылася

"Ідзі, ды перадавай дабро!" - гэтымі словамі са мной развітаўся чалавек, імя якога я не ведаю, але менавіта ён знайшоў мой тэлефон, згублены ў снезе ўжо аж два тыдні таму.

Я падрыхтавала і грошы, і цукеркі, калі б ён цалкам адмовіўся ад грошай, бо з тэлефоннай размовы я зразумела, што хутчэй адмовіцца. Я разумею, што гэта маглі б расцаніць як заўгодна, гэтую падзяку, але часамі здаецца, што слова "дзякуй" усё ж мала.

Чалавек заўсміхаўся, сказаў, што прасушыў мой гора-тэлефон і сёння ён ужо ўключыўся. Распавёў, дзе знайшоў. Гэта дзіва, што (пасля такога часу прабывання ў гурбе!) тэлефон запрацаваў.

Я ўжо нават і не разлічвала на яго, але, калі згубіла, то падумала неяк адразу, што знойдзе яго нехта сумленны, і супакоілася. "У Беларусі ж большасць людзей сумленныя," - паўтарала я сабе. Так і здарылася.

І гэтыя словы: ідзі і рабі далей дабро, перадавай. Гэта ж і мой дэвіз, і гэта дэвіз усіх, хто ідзе са мною побач. І як добра пачуць гэтыя словы з вуснаў іншага незнаёмага чалавека!

Шкада, што не ведаю ані імя, ані прозвішча. Ведаю толькі месца працы - вул.Кальварыйская, 23. Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз РБ. Ну то пасылаю падзяку вашаму годнаму і добраму супрацоўніку.

Media

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць