Пантыфік устанавіў Дзень малітвы за Стварэнне
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Папа Рымскі
- Add new comment
Ён мае экуменічны характар і будзе адзначацца таксама праваслаўнымі.
Папа Францішак устанавіў Сусветны дзень малітвы аб абароне Стварэння, які будзе святкавацца штогадова 1 верасня. Адпаведны ліст Святы Айцец скіраваў 10 жніўня 2015 г. на імя кардынала Пітэра Тарксана, старшыні Папскай рады “Iustitia et pax” і кардынала Курта Коха, старшыні Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству.
Дзень малітвы мае экуменічны характар і будзе адзначацца таксама Праваслаўнай Царквой. Таму, у спецыяльным пасланні Пантыфіка, падкрэсліваецца ўклад Патрыярха Канстантынопальскага Барталамея І і Мітрапаліта Іааніса ў з’яўленне яго “экалагічнай” энцыклікі “Laudato si’”. У пэўным сэнсе, Дзень малітвы аб абароне Стварэння, з’яўляецца наступствам гэтага папскага дакумента.
У сваім лісце Святы Айцец адзначыў жаданне вызнаўцаў Хрыста “зрабіць свой унёсак у перамогу над экалагічным крызісам, які перажывае чалавецтва”. Паўтараючы некаторыя думкі сваёй энцыклікі “Laudato si’”, Пантыфік нагадаў, што “духоўнасць неадрыўная ад прыроды” і “павінна перажывацца ў адзінстве з ёй”. Папа заклікаў да сапраўднага “экалагічнага навяртання”, і нагадаў, што клопат аб навакольным асяроддзі, з’яўляецца часткай цнатлівага жыцця. Ён абавязковы, а не факультатыўны для вызнаўцаў Хрыста, падкрэсліў Францішак.
Дзень малітвы аб абароне Стварэння, на думку Святога Айца – гэта трапная нагода, каб падзякаваць Богу за Яго “цудоўную справу” давераную чалавеку і папрасіць “аб Яго міласэрнасці за грахі здзейсненыя супраць свету ў якім жывем”. Святкаванне гэтага дня разам з праваслаўнымі вернікамі, будзе сведчаннем адзінства хрысціян, якое ўзрастае, лічыць Папа.
Францішак адзначыў важнасць святкавання Дня малітвы не толькі на касцёльным узроўні, але таксама разам з міжнароднымі арганізацыямі, якія працуюць у сферы абароны прыроды, а таксама падключэння да ініцыятывы вызнаўцаў іншых хрысціянскіх канфесій.
Related items
-
Незвычайна пачалі месяц малітвы Ружанца ў Гудагаі
-
Нунцыю і біскупу не дазволілі сустрэцца са зняволенымі святарамі
-
Стаў вядомы загадкавы «Асаблівы госць» Юбілею моладзі ў Брэсце
-
«Дзе няма справядлівасці, няма дзяржавы». Папа Рымскі – пра важныя аспекты жыцця грамадства
-
Рэдкі выпадак: дэлегацыя дзяржслужачых разам з біскупамі і праваслаўным святаром наведалі касцёл