Тры дэлегацыі ад Беларусі ўдзельнічалі ў пахаванні Папы Францішка
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Папа Рымскі
- Add new comment
За год да смерці Пантыфік зацвердзіў абрад уласнага пахавання.
У Ватыкане 26 красавіка прайшло пахаванне Папы Рымскага Францішка. На цырымонію прыбылі каля 160 дэлегацый, сярод якіх было 53 кіраўніка дзяржаў і 12 дзеючых манархаў. Вялася прамая трансляцыя пахавальнай Імшы і руху картэжа (глядзіце ніжэй).
Сярод дэлегацый – тры прадстаўлялі Беларусь. Дэлегацыю ад Рыма-каталіцкай царквы ў Беларусі ўзначаліў арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, ад дзяржавы – старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сяргеенка. Таксама Святы Пасад запрасіў на пахаванне Пантыфіка дэлегацыю ад дэмакратычных сіл Беларусі, якія знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі. Яе ўзначаліў практыкуючы рыма-католік, дарадца па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі.
Цікава, што год таму Папа Францішак зацвердзіў абрад уласнага пахавання. Гэта адбылося 29 красавіка 2024 года, а апублікавалі дакумент «Парадак пахавання Рымскага Пантыфіка» за пяць месяцаў да смерці Францішка – 20 лістапада.
Дзякуючы ўнесеным зменам абрад выглядае як пахаванне пастыра, а не манарха, адзначылі ў Ватыкане. Напрыклад, цела Пантыфіка выстаўлялася для развітання ў труне, а не на катафалку, як рабілася раней. Замест трох традыцыйных трунаў з кіпарыса, свінцу і дуба выкарыстоўвалася простая драўляная труна.
Развітацца з Францішкам прыйшлі каля 250 тысяч чалавек, у тым ліку – беларускія біскупы, якія адстаялі ў велізарнай чарзе ў апошні дзень развітання. Фота: catholicminsk.by
«Абноўлены абрад мае на мэце паказаць, што здзяйсняецца пахаванне пастыра і вучня Хрыста, а не моцнага свету гэтага», – каментаваў кіраўнік Службы папскіх літургічных набажэнстваў.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Media
Related items
-
«Дзе няма справядлівасці, няма дзяржавы». Папа Рымскі – пра важныя аспекты жыцця грамадства
-
«Спынілася сэрца, знайшлі ля касцёла». Малады ксёндз раптоўна памёр у Гродзенскай вобласці
-
Папулярны праваслаўны манах з Гомеля раскрытыкаваў Ватыкан і моцна памыліўся
-
Вакол Чырвонага касцёла ў Мінску будуюць сцяну. Што гэта можа быць?
-
Пра ксяндза Акалатовіча няма звестак ужо паўтара месяцы