BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Крыжы на Галгофе. Названы лепшы праект мэмарыялу ў Курапатах

Ужо ўсталяваныя крыжы дэмантаваць не будуць - у народны мемарыял проста ўпішуць новы праект.

Падведзены вынікі конкурсу эскізных праектаў памятнага знака ва ўрочышчы "Курапаты" пад Мінскам. Пераможцам конкурсу эскізных праектаў вызначаны аўтарскі калектыў: скульптары - Нячай В., Аганаў С., архітэктары - Маркаўцава М., Ярмолін У., паведамляе Міністэрства культуры Беларусі.

Па задумцы аўтараў, праект выглядае як канструкцыя з чатырох калон ў выглядзе ног іржавага адцення. Уверсе калоны злучаныя папярочнымі перакладзінамі так, што ўтвараюць крыжы.

Паводле інфармацыі БелаПАН, мемарыял плануецца ўсталяваць на курапацкай Галгофе - цэнтральным ўзгорку ва ўрочышчы. Менавіта там, на лобным месцы, быў усталяваны камень з надпісам, што мемарыял павінен знаходзіцца тут.

Аўтары праекту адзначаюць, што ўжо устаноўленыя крыжы дэмантаваць не будуць - у народны мемарыял проста ўпішуць новы праект, дапоўняць ім ужо створанае месца памяці.

Нагадаем, ва ўрочышчы Курапаты адбываліся масавыя пахаванні рэпрэсаваных, якія былі расстраляныя ў канцы 1930-х - пачатку 1940-х гадоў. Раней па ініцыятыве дэмакратычнай грамадскасці ў Курапатах усталявалі сотні крыжоў, а нядаўна ўлады вырашылі стварыць у Курапатах мемарыял для «найбольш выразнага мастацкага адлюстравання вобразу ўрочышча «Курапаты» як агульнанацыянальнага месца памяці і прымірэння. Галоўная ідэя твора - увекавечыць памяць усіх бязвінна загінулых ахвяраў XX стагоддзя ў гісторыі Беларусі.

Раней старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч заяўляў, што «Курапаты павінны стаць нацыянальным Мемарыяльным комплексам».

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць