«Хвалю любові» не пусцілі на «Еўрабачанне», але хай яна стане нашым хітом!
- Written by Katolik.life
- Published in Соцыум
- Add new comment
Андрусь Такінданг палымяна праспяваў па-беларуску на нацыянальным адборы
Дзясятка лепшых, на думку журы, кампазіцый сфарміравана для фіналу нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне-2019». А ўсяго на праслухоўванне ў рамках адборачнага тура паступіла 113 заявак, сярод іх - песня вядомага мінскага католіка, музыканта, мастака, тэлевядучага Андруся Такінданга. Яго светлы, пазітыўны выступ на беларускай мове быў адным з яркіх момантаў нацыянальнага адбору. Але, на жаль, кампазіцыю «Хваля любові» не прапусцілі ў фінал.
Песню Андруся Такінданга можна назваць хрысціянскай, як па духу, так і па змесце. «Розныя-розныя мы ад краю да краю зямлі», - спявае аўтар. Пры гэтым нагадвае, што «ў кожнай душы ёсць прага любові».
Задача хрысціяніна - тапіць зло ў багацці дабра, кажуць нам святыя Каталіцкай царквы. Андрусь Такінданг спявае пра тое ж: «Хваля любові, любові хваля крыўды і гора паглынае». Шкада, што песня з такім глыбокім сэнсам не прагучыць са сцэны "Еўрабачання". Але няхай яна стане нашым хітом!
Media
Related items
- І ў горадзе, і ў вёсцы: фестываль арганнай музыкі пройдзе ў касцёлах Беларусі
- Пад'ём у 3:30, маўчанне і ніякіх гаджэтаў. Адзіны ў свеце беларус камельдул наведаў родны горад
- Ці ўступаць у піянеры, спыталі ў вернікаў – частка адказаў здзівіла
- З 7 дзецьмі пасля 25 сутак вядомы прапаведнік пакінуў Беларусь
- Велікодная прэм'ера: упершыню па-беларуску – песня на вершы святой