Біскуп Касабуцкі 25 сакавіка павіншаваў са святамі Звеставання і Днем незалежнасці БНР
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Іерарх адзначыў, што гэта дзень асаблівай малітвы за нашу Бацькаўшчыну
- Віншую ўсіх маіх сяброў з вялікім святам Звеставання і таксама са святам абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Спеў «Магутны Божа» аб'яднаў гэтыя два святы, - напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку каталіцкі біскуп Юрый Касабуцкі і дадаў спасылку на відэа. - Няхай гэта будзе падарункам... і натхненнем на нашу з вамі будучыню.
Таксама напярэдадні 25 сакавіка, калі католікі адзначаюць Звеставанне, а грамадства - неафіцыйнае свята «Дзень волі» з нагоды абвяшчэння незалежнасці першай беларускай дзяржавы, каталіцкі іерарх заклікаў да малітвы за народ Беларусі:
- 25 сакавіка - гэта дзень асаблівай малітвы за нашу Бацькаўшчыну. Мы молімся за наш шматпакутуючы народ, аб спыненні палітычных рэпрэсій, якія ахапілі нашу краіну, калі кожны дзень мы чуем звесткі аб чарговых арыштах, прысудах і іншых формах пераследу грамадзян за іх погляды і грамадзянскую пазіцыю. Мы молімся аб спыненні насілля супраць нашага народу ў нашай роднай Беларусі. Мы молімся аб еднасці, салідарнасці, узаемапавазе і ўзаемападтрымцы паміж усімі жыхарамі нашай краіны, розных нацыянальнасцей, поглядаў, рэлігійных перакананняў... Мы адна нацыя, імя якой - беларускі народ.
Я асабіста буду маліцца ў гэты дзень за наш народ, за палітвязняў, якія знаходзяцца за кратамі (я не пералічваю паімённа, але ахопліваю малітоўнай памяццю ўсіх без выключэння), за ўсіх тых, хто патрабуе Божай дапамогі...
Таксама біскуп Касабуцкі заклікаў да малітвы за арыштаваную ў Гродна старшыню неафіцыйнага саюза палякаў у Беларусі Анжэліку Борыс.
Media
Related items
-
«Спадзяюся, што людзі, даведаўшыся пра гэта, умацуюцца ў веры». З'явілася вестка ад ксяндза Акалатовіча
-
Новы Апостальскі нунцый упершыню наведаў Гомель – і вось з якой нагоды
-
А вы бачылі, як вырабляюць ружанцы? Працэс паказаў беларускі майстар
-
«Уся каталіцкая Беларусь моліцца». Як адрозніваецца афіцыйнае і неафіцыйнае жыццё Касцёла
-
Стала вядома, што беларускі біскуп сказаў Папе Рымскаму: «Мы ўсе стомленыя вайной»