BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Ва ўсіх касцёлах Беларусі правядуць збор дапамогі для мігрантаў

Грашовыя ахвяраванні, ежу і вопратку накіруюць на дапамогу мігрантам на мяжы

Каталіцкія біскупы Беларусі 13 лістапада звярнуліся з паведамленнем адносна беспрэцэдэнтнага крызіса з мігрантамі на мяжы рэспублікі з краінамі Еўразвязу.

- Як хрысціяне мы не можам быць абыякавымі да рэчаіснасці людскога цярпення, маючы заўсёды ў памяці словы Езуса Хрыста: «Я быў галодны, і вы далі Мне есці; прагнуў, і вы напаілі Мяне, быў голы, і вы апранулі Мяне <…>, тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі» (Мц 25, 35. 40). Наш маральны абавязак - далучыцца да справы дапамогі мігрантам, якія ў гэты час знаходзяцца на дзяржаўнай граніцы, - цытуе паведамленне Сatholic.by.

У сувязі з гэтым у нядзелю, 14 лістапада, ва ўсіх парафіях усіх чатырох дыяцэзій у Беларусі правядуць збор грашовых ахвяраванняў, якія перададуць дабрачыннай каталіцкай арганізацыі Caritas Гродзенскай дыяцэзіі з прызначэннем на дапамогу мігрантам.

Акрамя таго, пры парафіях Гродна арганізуюць збор матэрыяльных сродкаў: цёплае адзенне розных памераў, абутак, сродкі асабістай гігіены, коўдры, дзіцячыя рэчы. Як адзначаецца ў паведамленні, можна таксама дадаваць прадукты харчавання, за выключэннем свініны, найлепш з доўгім тэрмінам прыдатнасці і якія не патрабуюць спецыяльных умоваў захоўвання. Сабраныя рэчы і прадукты харчавання будуць сабраныя з парафій супрацоўнікамі гродзенскага Caritas i перададзены патрабуючым.

Нагадаем, Апостальскі Нунцый у Беларусі заявіў аб тым, што, «незалежна ад цяперашняга палітычнага крызісу ў Беларусі, крызіс з мігрантамі патрабуе тэрміновых канкрэтных рашэнняў».

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць