Прапановы Каталіцкага касцёла не ўключылі ў праект зменаў Канстытуцыі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
У прыватнасці, Касцёл выказваў пазіцыю аб недапушчэнні абортаў і эўтаназіі, папярэджанні дзейнасці ювенальнай юстыцыі ў Беларусі.
У апублікаваны для абмеркавання праект зменаў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь не ўключылі прапановы Каталіцкага касцёла. Яшчэ каля года таму Экспертная рада па пытаннях жыцця і сям’і Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адна з першых прапанавала свае дапаўненні ў Канстытуцыю. Аднак у выніковым праекце знайшла адлюстраванне толькі адна прапанова, якая супала з пазіцыяй Беларускай праваслаўнай царквы - аб тым, што шлюб - гэта саюз мужчыны і жанчыны.
Нагадаем, якія змены прапаноўваў Каталіцкі касцёл:
У артыкул 8 Канстытуцыі: У пытаннях, якія датычацца сямейных каштоўнасцяў і сямейнай палітыкі, прыярытэтнымі з’яўляюцца нацыянальныя інтарэсы і заканадаўства.
У артыкул 24 Канстытуцыі: Кожны мае права на жыццё з моманту зачацця і да моманту натуральнай смерці.
У артыкул 32 Канстытуцыі: Традыцыйныя сямейныя каштоўнасці з’яўляюцца прыярытэтам дзяржаўнай палітыкі. Шлюб - гэта саюз аднаго мужчыны і адной жанчыны. Бацькі маюць выключнае права на выхаванне сваіх дзяцей так, як яны лічаць неабходным паводле іх перакананняў, калі гэта не супярэчыць закону.
Такім чынам, Каталіцкі касцёл выказваў пазіцыю аб недапушчэнні абортаў і эўтаназіі, аб папярэджанні дзейнасці ювенальнай юстыцыі ў Беларусі.
Related items
-
У Брэсцкай вобласці ліквідавалі ўсе грэка-каталіцкія парафіі
-
Каталіцкі святар у Беларусі сустрэў Пасху за кратамі і працягвае знаходзіцца ў зняволенні
-
Не толькі Турынская плашчаніца. Распавядаем пра яшчэ адну рэальную выяву Езуса Хрыста, пра якую вы маглі не ведаць
-
Не так як звычайна прайшоў у Мінску гарадскі Крыжовы шлях. Прычына – на фота
-
Дзе глядзець трансляцыю на Вялікдзень-2026 – падборка відэа-онлайн з касцёлаў