Котка забегла пад алтар наўпрост падчас Імшы ў Магілёве – відэа
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Высветлілася, адкуль яна ўзялася ў касцёле і як яе завуць :)
У магілёўскім касцёле Святога Антонія Падуанскага падчас цэлебрацыі святой Імшы нечакана з'явілася котка. Хатні гадаванец забег наўпрост пад алтар і сеў паміж кветкамі. А пад словы вернікаў «Пане, я не варты, каб Ты ўвайшоў да мяне...» котка сышла.
Пасля яе падхапіла адна з парафіянак і вынесла з храма (чытайце таксама: «Котоличка». В соцсети создали христианский паблик от имени кошки).
На старонцы свецкіх дамініканаў вялася онлайн-трансляцыя Імшы і на незвычайны момант звярнуў увагу вернік Андрэй (Людвік) Мікалаеў:
«Правільная кошачка прыйшла аднекуль пад алтар у супакоі пакланіцца Хрысту Эўхарыстычнаму і прычасціцца Яго ў духу... Мой найяскравейшы момант рэкалекцый».
У каментарах патлумачылі, што гэта котка жыве ў святароў:
«Яна часта прыходзіць, калі дзверы ў касцёл бываюць адчыненыя. Яна не шкодзіць. Так зробіць абход і выйдзе сама».
Таксама высветлілася, што котку завуць Муська:
«Муська вельмі пабожная! Амаль як мой Базік! – пажартаваў ксендз Андрэй Кеўліч. – Амаль кожны раз, калі раніцай молімся Брэвіярыем у манаскай капліцы, яна падпявае, і то так упэўнена!»
Media
Related items
-
Пачалася трансляцыя фэсту ў Будславе, куды прыйшлі першыя пілігрымы
-
З Беларусі ўжо выехалі некаторыя польскія святары, якім не працягнулі дазвол. А што з астатнімі?
-
Як спёку перажываюць пілігрымы ў Будслаў: вада, марозіва, малітва
-
Першыя пілігрымкі выйшлі ў Будслаў: яны будуць ісці пешшу 9 дзён
-
Новы трэнд: яшчэ адзін блогер прадставіўся святаром. Гэтым разам – у Беларусі