BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Агонь міру сустрэлі ва Украіне. На чарзе – Беларусь

Бэтлеемскі агонь даставілі ў тым ліку ў Кіеў – горад абстралялі ракетамі, але ніводная з іх не трапіла ў дамы. А расклад дастаўкі агню ў гарады Беларусі скаўты нанеслі на мапу.

Бэтлеемскі агонь міру ўжо дастаўлены ва Украіну, а 14 снежня гэты сімвал Божага Нараджэння будзе перададзены ў Беларусь.

Распаўсюджванне агню з Бэтлеему, месца зямнога нараджэння Хрыста, арганізавана ва Украіне на дзяржаўным узроўні. Ужо трэці год сумесна са скаўтамі гэтым займаецца Украінская чыгунка. Па традыцыі, скаўты арганізацыі «Пласт» прынялі агонь на мяжы са Славакіяй і перадалі яго чыгуначнікам. Начальнікі 14 цягнікоў даставілі агонь у 24 гарады Украіны, у тым ліку і на вакзалы Краматорска, Пакроўска, Ізюму.

Сімвал Раства ўжо сустрэлі ў суседнім з Беларуссю горадзе Чарнігаве, дзе лампаду ўсталявалі ў «Пункце нязломнасці» – месцы, створаным для знаходжання жыхароў падчас адключэння электрычнасці і цяпла праз абстрэлы Расіяй грамадзянскіх аб'ектаў ва Украіне.

Прынялі агонь міру і ў Кіеве, які 13 снежня падвергся чарговай ракетнай атацы з боку РФ – у выніку абстрэлу горада балістычнымі ракетамі пацярпелі 53 чалавекі, узніклі пажары з-за падзення абломкаў ракет і працы СПА (на фота). Але галоўнае, што ўсе ракеты ўдалося збіць, інакш пацярпелых і разбурэнняў было б значна больш.

А ў Беларусі Бэтлеемскі агонь сустрэнуць 14 снежня, паведамляецца на скаўцкім сайце – пасля перадачы польскімі скаўтамі яго ўнясуць у гродзенскі катэдральны касцёл, 15 снежня даставяць у Мінск, а затым і ў іншыя гарады краіны. Плануецца, што ўключна да нядзелі, 17 снежня, агонь міру будзе ўнесены ў больш за 140 рыма-каталіцкіх і грэка-каталіцкіх парафій, у тым ліку будзе перададзены парафіі закрытага Чырвонага касцёла ў Мінску.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Расклад дастаўкі агню скаўты нанеслі на мапу.

Last modified onСерада, 13 Снежань 2023 15:16
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць