Арыенцір або дызарыенцір? Як у школах прайшлі ўрокі аб Еўфрасінні Полацкай
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Comments (1)
Па фотасправаздачах склалася ўражанне, што мерапрыемства праводзілі, хутчэй, «для галачкі». Ці прынясе гэта карысць грамадству?
Сотні практычна аднолькавых паведамленняў з'явіліся ў сацсетках аб правядзенні ў школах Беларусі 20 снежня «адзінага ўрока», прысвечанага Еўфрасінні Полацкай, апякункі зямлі беларускай. Школы зрабілі справаздачы аб правядзенні мерапрыемства пастановачнымі фота з ідэнтычным тэкстам:
«Дзецям распавялі пра значэнне асобы Еўфрасінні Полацкай, якую аднолькава шануюць як праваслаўныя, так і католікі. Акцэнтавалася ўвага на духоўнай спадчыне Еўфрасінні Полацкай, яе асветніцкай дзейнасці».
У некаторых паведамленнях сцвярджалася, што Еўфрасіння Полацкая «стала маральным арыенцірам, які злучыў у сабе чысты розум і добрую волю, патрыятызм і міралюбнасць».
Таксама паведамлялася, што мэтай мерапрыемства было «фармаванне ў вучняў уяўленняў пра асаблівасці духоўнага развіцця беларускага народа, фармаванне нацыянальнай самасвядомасці праз асэнсаванне значэння асветніцкай, міратворчай і рэлігійнай дзейнасці Еўфрасінні Полацкай».
Аднак па мностве апублікаваных фота склалася ўражанне, што мерапрыемства праводзілі, хутчэй, «для галачкі» і дзеля фотасправаздач, да таго ж, надалі яму ідэалагічны ўхіл, кажучы пра святую, як «арыенцір патрыятызму». Але ці не стане гэта для школьнікаў «дызарыенцірам»? Ці будзе гэта спрыяць развіццю духоўнасці і ўсведамленню ролі асобы Еўфрасінні Полацкай — тым больш, дзецьмі, якія моцна ўспрымальныя да фальшу дарослых? Ці не навучыць такая практыка крывадушнасці тых, каму неўзабаве будаваць новае грамадства?
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Прывядзём прыклады фота з розных школ Беларусі, каб зрабіць выснову самім.
Related items
- Ці ўступаць у піянеры, спыталі ў вернікаў – частка адказаў здзівіла
- Пасля сутак на мяжы кіроўцу не ўпусцілі ў Беларусь з Польшчы. Прычына небанальная
- Адпраўка ў войска ў Беларусі адбываецца з удзелам святароў
- Пацалунак пад абразом і цягнік з адным вагонам – чым дзеліцца парафія ў глыбінцы
- З 7 дзецьмі пасля 25 сутак вядомы прапаведнік пакінуў Беларусь
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу