BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Па кім сёння павінны біць званы, распавёў краязнаўца з Іўя

Масавая дэпартацыя каталіцкіх вернікаў з Беларусі і Украіны ў Сібір, калі многія загінулі ў нялюдскіх умовах, пачалася 10 лютага, нагадаў уладальнік знакамітага музея і апублікаваў спісы.

10 лютага – гадавіна пачатку рэпрэсій у дачыненні да жыхароў Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны, якіх прымусова вывозілі ўглыб Расіі. Пра непапулярную дату нагадаў краязнаўца з Іўя, уладальнік знакамітага прыватнага музея Іван Буйко. Пра яго ўнікальную экспазіцыю не раз паведамляла прэса, у тым ліку дзяржаўныя выданні і тэлеканалы.

«У 40-градусны мароз у жывёлавозах, бітком набітых нашымі землякамі – не ўсе прыбывалі да месца адсялення. Музей на працягу многіх гадоў збірае матэрыялы аб рэпрэсаваных нашай зямлі. Сёння падрыхтаваў матэрыял пра гэты сумны дзень», – напісаў Іван Буйко на сваёй старонцы пра масавую дэпартацыю каталіцкіх вернікаў (іх лічылі «палякамі») у Сібір.

Ён распавёў, што гартаючы лісты кнігі «Памяць» Іўеўскага раёну, заўважыў спіс жыхароў, рэпрэсаваных у адміністрацыйным парадку 10 лютага 1940 года і пазней рэабілітаваных у 1950-1970-я гады, а большасць – толькі ў 1990-я гады. Гэта, у прыватнасці сем’і леснікоў, сельскіх гаспадароў, асаднікаў.

Дэпартацыя адбывалася пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР у выніку нападу Савецкага Саюза на Польшчу адначасова з нямецкімі нацыстамі 17 верасня 1939 года.

«Больш дзесяці старонак кнігі складае спіс нашых зямлякоў, якія перажылі жудасныя хвіліны таго часу. Усё страшнае перажытае не апісанае, без дакументаў сыходзіць разам з пацярпелымі», – адзначыў краязнаўца.

Ён прывёў вытрымку з успамінаў жыхара вёскі Вялікія Сонтакі Юзафа Лапаты:

«...Перад ад’ездам і апошнім выхадам з хаты пані Анна зняла са сцяны абраз Маці Божай з Дзіцяткам Езусам, усе перажагналіся, пацалавалі абраз і ўзялі яго з сабою. Усе пацалавалі мяне, як быццам бы адчуваючы, што гэта апошні раз. Павязлі іх на станцыю Гаўе. Я цудам застаўся не забраным».

Краязнаўца піша, што дэпартацыі адбываліся ноччу: у дамы ўрывалася група НКВД з карабінамі і нязменным выкрыкам: «Сабірайцесь с вешчамі!»

Першая дэпартацыя 10 лютага 1940 года праходзіла ў выключна цяжкіх умовах: моцныя маразы і снег, адзначае Іван Буйко. Скатавозныя вагоны, якія стаялі на станцыі Юрацішкі і Гаў’е, у якіх перавозілі людзей, не абаграваліся, а людзі былі пазбаўлены цёплай вопраткі. Транспарціроўка высыльных праходзіла ў нялюдскіх умовах. Панаваў голад і смага. Шырыліся хваробы, асабліва сярод дзяцей. Многія старыя і дзеці паміралі з голаду або замярзалі.

«Дэпартаваныя абавязаны былі пакінуць усю маёмасць, нажытую ў цяжкай працы. Усё гэта бясплатна забірала савецкая ўлада. Як выключэнне, у некаторых выпадках складалі пратакол прыёма маёмасці. Гэтыя пратаколы некаторыя захоўваюць і па сённяшні дзень, аднак яны не маюць ніякай вартасці і права на вяртанне зрабаванага».

Краязнаўца лічыць, што 10 лютага святары ў касцёлах і цэрквах павінны правесці набажэнствы за ахвяраў і біць у званы: «Памолімся за ахвяраў».

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Media

Last modified onНядзеля, 11 Люты 2024 18:11
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць