BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Чаму святары знікаюць з сацсетак? Адна з прычын – пераслед

Чарговага святара ў Беларусі затрымлівалі за «падпіскі» – даводзілася адмяняць Імшу і выдаляць акаўнт.

Паводле нашых назіранняў, актыўнасць і ўвогуле прысутнасць каталіцкіх святароў у сацсетках робіцца ўсё меншай, што адбіваецца на евангелізацыйнай дзейнасці ў інтэрнэце.

Як мы даведаліся, у некаторых выпадках святары выдаляюць свае акаўнты па просьбе біскупаў. Гаворка ідзе пра тых святароў, якіх затрымлівалі і судзілі за быццам бы захоўванне экстрэмісцкай прадукцыі – маецца на ўвазе падпіска на старонкі незалежных медыя.

Так здарылася і з адным са святароў, які раней быў актыўным у сацсетках, а цяпер выдаліў акаўнт – пасля нядаўняга суда. Па інфармацыі вернікаў, пробашчу парафіі патэлефанавалі з міліцыі перад пачаткам святой Імшы, спыталі пра ягонае месцазнаходжанне і неўзабаве прыехалі і затрымалі. Службу давялося адмяніць.

Пры гэтым, як гавораць вернікі, святар не праяўляў ніякай новай актыўнасці ў сацсетцы: не размяшчаў спасылак на «экстрэмісцкія» рэсурсы, не каментаваў і не «лайкаў» іх. Яго абвінавацілі ў наяўнасці падпісак, якія былі зроблены некалькі гадоў таму і пра якія святар нават не памятаў.

То бок ксёндз нічога не парушаў у апошнія гады, не рабіў ніякіх дзеянняў, якія падпадаюць пад адміністрацыйны пераслед, аднак органы адшукалі старыя «падпіскі», каб пакараць святара.

У такіх умовах – калі невядома, што яшчэ могуць знайсці ў акаўнце з даўно мінулых гадоў і палічыць гэта правапарушэннем – святары па просьбе біскупаў выдаляюць свае ўліковыя запісы.

Са свайго боку адзначым, што выдаленне акаўнта можа не вырашыць праблему – часта органы ўжо маюць скрыншоты, зробленыя ў мінулыя гады, і цяпер прад'яўляюць іх у якасці доказаў, нават калі акаўнт ужо выдалены.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onПятніца, 25 Кастрычнік 2024 09:45
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць