Былы кляштар на Віцебшчыне хочуць прадаць пад «аб'ект відовішчнага прызначэння»
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
На таргі выставілі помнік архітэктуры XIX стагоддзя – тут размяшчаўся каталіцкі кляштар, ліквідаваны 200 гадоў таму расійскімі ўладамі.
Помнік архітэктуры XIX стагоддзя, будынак былога каталіцкага кляштара бернардынцаў у горадзе Дуброўне Віцебскай вобласці выстаўлены на продаж на Беларускай універсальнай таварнай біржы.
Будынак мае статус маёмасці, якая не выкарыстоўваецца, і знаходзіцца на балансе сектара культуры Дубровенскага райвыканкама. Помнік гісторыка-культурнай спадчыны прапануецца купіць для «размяшчэння аб'ектаў культурна-асветніцкага і (або) відовішчнага прызначэння».
А зямельны ўчастак – выкарыстоўваць для размяшчэння аб'ектаў жыллёвага будаўніцтва, адміністрацыйнага прызначэння, гасцінічнага прызначэння, фізкультурна-аздараўленчага прызначэння, рознічнага гандлю, культурна-асветнага і (або) відовішчнага прызначэння ды «іншай прадпрымальніцкай дзейнасці».
Пачатковы кошт лота – 371 тысяча рублёў (больш за 110 тысяч даляраў). Электронныя таргі адбудуцца 2 снежня.
Каменныя манастырскія будынкі на месцы згарэлых драўляных пабудавалі ў Дуброўне ў 1809 годзе на сродкі Францішка Ксаверыя Любамірскага. Пасля падаўлення паўстання 1830-1831 гадоў расійскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар, касцёл працягваў дзейнічаць як парафіяльны. Да 1930 года савецкія ўлады зачынілі касцёл. Манастырскія будынкі з тых часоў займалі адміністрацыйна-грамадскія ўстановы.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
- На адкрыцці Нотр-Дам прэзідэнту Францыі не дазволілі выступіць унутры сабора
- Аб поўным аднаўленні касцёла заявілі ў Смаленску. Ці вернуць яго католікам?
- Каталіцкія біскупы РФ «падзяляюць асцярогі» з-за праекта новага закона
- «Ваенную» зорку замест Каляднай зноў усталявалі на галоўнай елцы Брэста
- Паўгода зацягнуліся. Што цяпер з самым дзіўным касцёлам Беларусі, які абяцалі перадаць парафіі?