Топ-5 фота: у Беларусі адзначылі Дзяды
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Многія каталіцкія парафіі прайшлі працэсіямі на могілкі, а ў Гомелі маліліся на месцы масавых расстрэлаў рэпрэсаваных.
Дзмітрыеўская бацькоўская субота ў праваслаўных сёлета прыпадала на тую ж дату, што і Дзень памяці памерлых у католікаў – 2 лістапада. У беларусаў гэтае свята мае народную назву «Дзяды» і да 1998 года яно было выходным, пакуль гэта не было скасавана ўказам прэзідэнта.
У гэты дзень, а католікі таксама напярэдадні – 1 лістапада, ва ўрачыстасць Усіх святых – беларусы масава наведвалі могілкі і моліліся за памерлых. Многія каталіцкія парафіі прайшлі працэсіямі на могілкі – там святары правялі набажэнствы, благаславілі магілы асвечанай вадой.
У Гомелі традыцыйна 2 лістапада католікі маліліся ля крыжа на Чарнігаўскай шашы – на месцы масавых расстрэлаў падчас савецкіх палітычных рэпрэсій, дзе былі забіты, у тым ліку, каталіцкія і праваслаўныя святары, свецкія вернікі.
Фота са старонак парафій у Варнянах, Смаргоні, Гудагаі і Сяргея Сурыновіча.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Цяпер – і ў Дзень працы. Католікам у Беларусі дазволілі не трымаць пятнічны пост 1 мая
-
Сваю «Радаўніцу» адзначылі і католікі – у адзіным такім месцы ў Беларусі
-
Асноўную частку некаторых парафій у РФ складаюць замежнікі. Чаму гэта можа стаць праблемай?
-
У беларускім Касцёле адрэагавалі на крытыку ў адрас Папы – але не афіцыйна
-
У чым сімвалізм, новыя дэталі і пры чым польскі святар да сітуацыі з грэка-католікамі Брэстчыны