Пачаўся рамонт Чырвонага касцёла ў Мінску – ён працягнецца 20 месяцаў
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Адкрыцця храма можна чакаць пасля студзеня 2027 года.
Рэканструкцыя каталіцкага храма cвятога Сымона і святой Алены ў Мінску, як мы і анансавалі па дадзеных тэндэру, пачаліся ў канцы чэрвеня. Прынамсі, з'явіліся прыкметы пачатку работ – па апублікаваных 22 чэрвеня ў сацсетках фота бачна, што вакол Чырвонага касцёла усталяваная агароджа, стаіць тэхніка.
Рамонт пачынаецца праз амаль тры гады пасля таго, як храм зачынілі – падставай да гэтага стаў невялікі дзіўны пажар. Вынікі расследавання інцыдэнту так і не былі прадстаўленыя грамадскасці. Паводле афіцыйнай версіі, адбылося ўзгаранне праводкі, але вернікі казалі пра тое, што чулі гук разбітага шкла перад тым, як успыхнуў агонь, і бачылі дзіўных людзей ля храма.
Касцёл будзе зачынены ў цэлым на працягу больш за 4 гады, паколькі праект рэканструкцыі прадугледжвае, што працы працягнуцца 20 месяцаў. Пры выкананні плана, рамонт павінны завяршыць у снежні 2026 года, а ўвесці аб'ект у эксплуатацыю – у студзені 2027 года.
То бок, толькі пасля гэтага можна чакаць адкрыцця Чырвонага касцёла і вяртання парафіі ў храм. Вернікі непакояцца пра тое, на якіх умовах арэнды і за якую суму ўлады перададуць храм у карыстанне парафіі.
Media
Related items
-
Упершыню новы пробашч у Будславе звярнуўся да вернікаў
-
Тры гады як закрыты Чырвоны касцёл у Мінску: вернікі пачынаюць зваротны адлік
-
Рэдкі выпадак: дэлегацыя дзяржслужачых разам з біскупамі і праваслаўным святаром наведалі касцёл
-
Вакол Чырвонага касцёла ў Мінску будуюць сцяну. Што гэта можа быць?
-
«Хваліцца не новымі ракетамі і танкамі, а тым...» Беларускі біскуп распавёў пра сваю мару