BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа сустрэўся з футбалістамі нямецкай «Баварыі»

А ў Ватыкане адкрыўся аматарскі чэмпіянат па футболе.

22 кастрычніка 2014 г. папа Францішак сустрэўся ў Ватыкане з футбалістамі нямецкага клуба “Баварыя”. Мюнхенская каманда прыбыла ў Рым для ўдзелу ў матчы супраць італьянскай “Ромы”, у рамках турніру Лігі чампіёнаў, якія яна выйграла з лікам 7:1. “Учора вы згулялі прыгожы матч”, - сказаў па-італьянску Святы Айцец, сам футбольны заўзятар, кіруючы словы прывітання да футбалістаў, трэнераў і афіцыйных асоб клуба. Ён прызнаўся, што быў здзіўлены настолькі высокім вынікам учарашняй сустрэчы. “Футбол добры і здаровы від спорту, а яго каманднае мысленне з’яўляецца добрым прыкладам для дзяцей”, - сказаў Папа.

Карл Хофнэр, які ўзначальваў дэлегацыю баварскага клуба, цёпла падзякаваў па-італьянску Францішку за запрашэнне. “Гэта вялікі гонар для нас”, - сказаў ён. Сустрэча прайшла ў пакоі для прыёму гасцей Залы Паўла VI перад агульнай аўдыенцыяй.

Папа Францішак – вялікі аматар футбола. На працягу свайго пантыфікату ён ужо неаднойчы сустракаўся з прадстаўнікамі розных відаў спорту і заахвочваў іх быць прыкладам для моладзі і дзяліцца каштоўнасцямі салідарнасці, сумленнасці і павагі.


radiovaticana.va

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць