BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Страсбургу Папа будзе казаць аб сацыяльных праблемах

Касцёл не павінен умешвацца ў палітыку, але абавязаны рабіць націск на душпастырства сацыяльнай сферы жыцця грамадства.

Папа Францішак, прамаўляючы ў Еўрапейскім Парламенце і Савеце Еўропы, перадусім будзе казаць пра недахопы ў сацыяльнай сферы на Старым Кантыненце, лічыць арцыбіскуп Марыё Тоза, сакратар Папскай рады “Iustitia et pax”. У інтэрв’ю італьянскаму інтэрнэт-парталу “Vatican Insider” іерарх нагадаў пра асаблівую заклапочанасць Пантыфіка сацыяльнымі праблемамі.

“Патрабаванне сацыяльнай справядлівасці блізка звязана з абвяшчэннем Евангелля”, - сказаў ён.

На думку арцыбіскупа, Касцёл не павінен умешвацца ў палітыку, але абавязаны рабіць націск на душпастырства сацыяльнай сферы жыцця грамадства. Іерарх таксама падкрэсліў важнасць аб’яднання Еўропы перад абліччам эканамічнага крызісу, бо самастойна вырашыць існуючыя праблемы для краін – немагчыма.

Візіт Святога Айца ў Страсбург, звязаны з наведваннем Еўрапейскага Парламенту і штаб-кватэры Савета Еўропы, пройдзе 25 лістапада 2014 г.

radiovaticana.va

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць